КАМЕННЫ НАПАМІН ПРА ПЕРУНА
Каля вёскі Каменнае знаходзяцца два геалагічныя помнікі, якія захаваліся тут з паганскіх часоў. Гэта так званыя "чортавыя камяні”. Буйнейшы з іх мае 1,5 метра ў вышыню, 7 метраў — у даўжыню і 4 — у шырыню.
Як сцвярджае легенда, раней гэта быў адзін магутны валун. Аднак Пярун раззлаваўся на "волата” і раскалоў яго на дзве часткі. З даўніх часоў людзі прыходзілі сюды, каб пакланіцца Богу і прынесці яму ахвяры.
Крыніца: http://istoknemana.ucoz.org/publ/vytok_njomana_uzdzenshchyna_2012_god/vytok_njomana_uzdzenshchyna_3/istok_njomana_derevnja_verkh_njoman_uzdenskogo_rajona/4-1-0-41
|