КВЕТКІ-ЦАРЫ
Легендарныя белыя вадзяныя кветкі, якія ўтварыліся з затанулых у возеры Свіцязь жыхароў аднайменнага горада.
Горад ператварыўся ў возера пасля таго, як рускае войска разбіла войска князя Міндоўга і саюзнае войска князя Мірскага, уладара горада Свіцязь, і стала пагражаць самому гораду.
Як напамін аб страшнай трагедыі, кожную вясну зацвітаюць на возеры К.-ц. У легендзе развіваецца пашыраны на Беларусі сюжэт пра паселішча, якое ператварылася ў возера.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2582
|