ПАМІДОР
Усходнія славяне сталі вырошчваць памідоры з канца XVIII стагоддзя, і ім хутка спадабалася гэта даволі капрызная цеплалюбівая расліна, якую трэба пастаянна ахоўваць ад ранішніх туманаў.
У адным з паданняў распавядаецца пра тое, што раней памідоры вырошчвалі дзеля прыгожых жоўтых кветак. Адзін повар вырашыў прыгатаваць страву з пладоў памідораў, каб атруціць ворага.
Але атрымалася ўсё наадварот -- страва вельмі спадабалася, і зло абярнулася дабром. Словы пры пасадцы памідораў Раней гаспадыні, калі саджалі ў грунт расаду памідораў, казалі:
«Як лес густы, так і мой куст. Святы Пётр, святы Ілля, мае памідоры і я. У імя Айца і Сына і Святога Духа. Амін». (Беларуская міталогія).
Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».
Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/fdc9b25328144410.html