ДЗЕДАВІЦА

ВАЛАЧОБНАЯ КАЛЯНДАРНАЯ ПЕСНЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 39
    Гасцей: 39
    Карыстальнікаў: 0

    ВАЛАЧОБНАЯ КАЛЯНДАРНАЯ ПЕСНЯ

    Iшлi, npышлi валачобнікі,

    Іграючы, спяваючы,

    Добрага пана шукаючы.

    Добры вечар, пане гаспадару!

    Чы спіш, чы ляжыш, пане гаспадару?

    Калі ж да спіш, Бог з табою,

    Калі ж ня cniш, моў са мною.

    Адчыні акно, паглядзі на двор:

    На тваім двары стаіць шацёр,

    Навюсенькі, бялюсенькі.

    А ў тым шатры залатое крэсла,

    На тым крэсле сам Бог сядзіць.

    Перад Богам усе святыі

    Шыкуюцца, рахуюцца:

    Катораму святу наперад пайсці?

    Святыя Capaкi наперад пайшлі.

    Святы Аляксей coxi чэшаць,

    Святое Благавешчаньне заворываець,

    Святы Bepбіч вярбу пасвянцаець,

    Чысты чацвер ячмень засяваець,

    Святое Вялічка з красным яечкам.

    Першы дзень nipari маюць,

    А сярэдні дзень пагуляюць,

    А паследні дзень выпраўляюць.

    Радаўніца статак запасываець,

    Святы Юры, божы пасол

    Да Бога пайшоў, А ўзяў ключы залатыя,

    Адамкнуў зямлю сырусенькую,

    Пусьціў расу цяплюсенькую

    На белы свет i на ўвесь свет.

    Святы Барыс бабы сеець,

    Святы Мікола па межах ходзіць.

    Па межах ходзіць, жыта родзіць,

    Урасціўся, умачыўся,

    Пад залаты пояс падаткнуўся.

    Святы Ушэсьнік — жыта выплываець,

    Святая Сёмуха навозы возіць

    I Бога просіць.

    Святы Дзевятнік жыта раўнуець,

    Святая Дзесятуха жыта красуець,

    Святы Іван пчолы садзіць

    Пад пералазам шасцёра разам.

    Святы Пётра жыта сьпеліць,

    Святы Паўлюк граблі робіць,

    Святы Дзям'ян сена грабіць,

    Святы Кузьма сярпы робіць

    Залатыя, новыя i сталёвыя.

    Святы Ілья — слаўная жняя,

    Святы Барыс снапы зносіць,

    Святыя Ганны дамоў возяць,

    Святы Спас жыта пасьвянцаець,

    Святая Прачыстая папары мяшаець

    I жыта засяваець,

    А другая ёй памагаець,

    Святы Міхайла з халодным ветрам,

    Святое Узвіжаньне з поля збіраець,

    Святы Пакроў зямлю пакрыў,

    Зямлю — лістом, а воду — лядом.

    Святы Юры грудай гвоздзіць,

    Святы Мікола сьнегам мосціць.

    Прышлі Калядкі — гаспадарам парадкі.

    Святая Васілля дзяжу мясіла,

    Пipari пякла i рагатыя, i букатыя.

    Святое Вадохрышча воду пасвянцаець,

    Людзей пакрапляець.

    Святыя Грамніцы свечы пасвянцаюць.

    Прыйшлі Capaкi да другіх Саракоў.

    Дай жа, Божа, гаспадарам здароўе!

    Дай жа, Божа, каб жыта радзіла

    На ніве капамі, а ў гумне скіртамі.

    На таку ўмалотам, а ў арудзе спорам,

    А ў прудзе намолам,

    У дзяжы падходам, а у печы ростам,

    На стале сыццем!

    Гаспадарок, дары гасцей,

    Не баў, барзджэй.

    Нашы дары невялічкі:

    У дзверы ня лезуць, ў акно шыюць.

    Пачынальніку — капу яец,

    А памагальнікам — па дзесятку,

    Для механоша — тры гроша.

    Музыцкая горкая доля:

    Што даюць, бярэць тоя.

    А не дарыш, npaci ў хату,

    Мы на тое прыступаем.

    Кварту гарэлкі, сыр на тарэлкі.

    Tyszkiewicz E. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz