ФАЗЫ МЕСЯЦА
Месяц – самае вялiкае нябеснае свяцiла, якое можа назiраць няўзброеным вокам жыхар Зямлi. Пры гэтым нi адно з нябесных свяцiл не перажывае такiх значных зменаў у сваёй бачнай форме, як Месяц.
У асяроддзi беларусаў поўны цыкл Месяца падзяляецца на наступныя фазы: Межы (новолуние) – тры першыя днi новага цыкла Месяца, калi начное свяцiла не бачна ў небе; (новолуние) – тры першыя днi новага цыкла Месяца, калi начное свяцiла не бачна ў небе;
Маладзiк – першая чвэрць Месяца, калi ён з'яўляецца на небе ў выглядзе вузкага сярпа, павернутага ўправа (калi да яго ўмоўна падставiць вертыкальную рысачку, то атрымаецца выява лiтары «Р» – «растучы»). – першая чвэрць Месяца, калi ён з'яўляецца на небе ў выглядзе вузкага сярпа, павернутага ўправа (калi да яго ўмоўна падставiць вертыкальную рысачку, то атрымаецца выява лiтары «Р» – «растучы»).
Поўня – той час, калi дыск Месяца бачны з Зямлi цалкам. – той час, калi дыск Месяца бачны з Зямлi цалкам. Ветах, збыта – апошняя чвэрць, калi Месяц «пераварочваецца» ў адваротны бок (улева) i ўтварае лiтару «С» (таму яго яшчэ называюць «стары»). – апошняя чвэрць, калi Месяц «пераварочваецца» ў адваротны бок (улева) i ўтварае лiтару «С» (таму яго яшчэ называюць «стары»).
Кожная з гэтых фаз шырока адлюстравана ў народнай культуры беларусаў i з'яўляецца своеасаблiвым кодам або ўнiверсальным алгарытмам, у адпаведнасцi з якiм на працягу шматлiкiх стагоддзяў праводзiлiся сельскагаспадарчыя, земляробчыя, будаўнiчыя i вытворчыя работы. Памiж сiмвалiзацыяй Сонца i Месяца можна правесцi пэўную паралель.
Калi Сонца бывае заўсёды роўна сабе, нiколi нi ў якiм сэнсе не iснуе ў станаўленнi, яно як Бог, сiмвал вечнасцi, устойлiвасцi, самастойнасцi, самадастатковасцi, то Месяц павялiчваецца, змяншаецца i знiкае, ён быццам бы чалавечае цела, якое падуладна ўсеагульнаму закону станаўлення, нараджэння i смерцi.
У сувязi з тым, што чаргаванне фаз адбываецца з выключнай дакладнасцю i паслядоўнасцю, Месяц стаў «мерай рытмiчных зменаў», «усеагульным мярылам». А час, якi кiруецца i вымяраецца фазамi Месяца, называлi «жывым» часам. Рух Месяца звязаны з рэальнасцю жыцця i прыроды, дажджамi i прылiвамi, часам сяўбы.
У шматлiкiх паданнях i легендах беларускага народа таксама адлюстравалася стаўленне чалавека да цыклiчных зменаў Месяца. Так, на Палессi лiчылi, што «Месяцу Бог загадаў свяцiць людзям уночы, покуль сонейка спачывае.
Толькi месяц вельмi гультаяваты, ён кепска свецiць, за тое Бог загадаў, каб ён кожныя чатыры тыднi перараджаўся. Таму ён адзiн тыдзень малады, другi – расце аж дапоўна, трэцi – поўны, а на чацвёрты прападае» .
Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».
Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c94c26edf504882a.html
|