МУРАВІНКІ
Абрад купання нованароджанага на 3-ці дзень пасля хрышчэння ў царкве (у ваду дабаўлялі авёс і хмель). Лакальныя назвы жмуркі, муравінкі.
Пасля купання дзіця “ставілі” на кажух (каб было багатым), а ваду вылівалі ў такое месца, дзе не ходзяць людзі і жывёла (каб было спакойным). У наш час абрад поўнасцю знік.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13903