ДЗЕДАВІЦА

МУРАШЫНАЕ МАСЛА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МУРАШЫНАЕ МАСЛА

    «Мурашыне масла» – у адпаведнасці са старажытнымі міфалагічнымі ўяўленнямі нашых продкаў у дзень святога Яна (дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля, 7 ліпеня) перад самым узыходам сонца на мурашніку можна знайсці кавалачак масла, які па форме і памерах нагадвае гусінае яйка.

    Аднак шукаць яго трэба толькі ў момант з’яўлення сонца над гарызонтам зямлі, таму што яно растопіцца ад першага ж промня. Масла пакрыта зусім тонкай, але вельмі моцнай абалонкай аранжавага колеру, мае моцны пах зёлак і лясных кветак.

    Лічыцца, што знайсці масла можа чалавек выключнай маральнай чысціні: «Масла пятроўскага Івана вельмі цяжка знайсці; трэба быць бязгрэшным, як дзіця, з ангельскай душою». У некаторых мясцінах лічылася, што мурашы «б’юць масла» на Юр’я і ў ноч на 1 жніўня, напярэдадні Іллі Грамаўніка. «Мурашынае масла» шырока выкарыстоўвалі ў знахарскай практыцы традыцыйнага лекавання.

    Ім націралі хворыя рукі і ногі, лячылі спіну, мазалі валасы, каб яны лепей раслі, змазвалі пэўныя часткі цела, калі жанчына доўгі час не магла зацяжарыць.

    Легенда пра «мурашынае масла», якое з’яўляецца на мурашніках (пашыраны славянскі сімвал хаты, параўн.: калі выбіралі месца для новабудоўлі, то лічылася спрыяльным тое месца, у якім за ноч пад гаршчком збяруцца мурашы) напрыканцы купальскай ночы цалкам суадносіцца з легендай пра цудадзейную папараць-кветку, якая зацвітае ў самую купальскую поўнач.

    І «мурашынае масла», і папараць-кветка – выключныя славянскія сімвалы сонца, якое дасягнула ў гэты час свайго найвышэйшага росквіту.

    Аднак купальская ноч была той нябачнай мяжой, за якой дзённае свяціла «паварочвала» да сваёй смерці. Якраз таму яно і «пакідала» ў спадчыну людзям дзве цудадзейныя рэчы, знайсці якія маглі толькі бязгрэшныя людзі.

    Купальскія «мурашынае масла» і папараць-кветка стаялі ў адным шэрагу з іншымі абрадавымі абярэгамі каляндарнага года: галінкамі каляднай елкі, асвечанай вадой, узятай на Вадохрышча, грамнічнай свечкай, галінкамі вярбы, велікодным яйкам, юраўскай расой, спасаўскім макам, гронкамі рабіны, прыхаванымі пасля Багача.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/f2bda0e0cf69601c.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz