ДЗЕДАВІЦА

КАПУСТА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 47
    Гасцей: 47
    Карыстальнікаў: 0

    КАПУСТА

    (Brassica oleracea), гародніна, якая ў народнапаэтычных уяўленнях сімвалізуе стан кахання, часцей пазашлюбнага ці грахоўнага. Як вынікае з тэкстаў песняў, К. часцей пагражаюць казёл і заяц – падкрэслена мужчынскія сімвалы: “Заінька, дзе звячора быў? – У агародзе капусту ламаў”.

    Вытокі падобнай сімвалізацыі, на думку У. І, Коваля, у сувязі К. з уяўленнямі аб завязванні, закручванні, што асацыявала яе з жаночым пачаткам. Вырошчванне К. у народных уяўленнях засноўвалася на прынцыпе іміатыўнай магіі, а качан К. традыцыйна параўноўваўся з галавой чалавека. Побач з пасаджанай К. клалі камень, каб яна была такая ж цвёрдая.

    Часам камень згортвалі ў белую хусцінку ў імкненні забяспечыць гэтым белы колер качаноў. Рытуальна рэгламентавана і вырошчванне К.: калі з’яўляліся вусені, іх збіралі ў стары лапаць і спальвалі ці вывозілі на чужое поле; на Купалле голая баба абыходзіць вакол каліва, а на Малую Прачыстую да сонца б’е кожную галаву К. качаргой, каб выраслі качаны вялікія і цвёрдыя.

    Цэлая сістэма прадпісанняў існавала і наконт часу заквашвання К. (выбар адпаведнай квадры Месяца, посуду, пільнаванне пэўных правіл паводзінаў).

    Паводле народных уяўленняў, К. стасуецца з зязюляй (у Зах. Палессі лічылі, што зязюля пасля Пятра перастае кукаваць, схаваўшыся ў К.) і каршуном (параўн. палескую назву незавітага качана К. – шуляк, а таксама матывіроўку пакарання дзяцей каршуном у дзіцячай гульні “У коршуна” або “Шуляк” – яны парвалі, пакапалі, патапталі, паелі яго К.).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2332

    КАЛІ І ЯК КАПУСТУ САДЗІЛІ

    21.05.2008

    Высадку капуснай расады прымяркоўвалі да аднаго з вясновых свят, напрыклад на Івана Галавастага (7 чэрвеня), казалі: “Каб мая капустачка прымалася і ў галоўкі складалася”; на Розыгры (аўторак на наступным за Тройцай тыдні), каб расліны добра раслі і фарміраваліся ў галоўкі.

    Не саджалі капусту ў панядзелак, аўторак, чацвер (так званыя мужчынскія дні; на маладзіку; у першыя дні пасля поўні (пра такую капусту казалі “гнілец”, г.зн. згніе); у “сухі дзень” (аўторак перад Пасхай) — капуста пойдзе ў храпкі; у “крывую сераду” (апошняя перад Тройцай) — будзе крывая і маленькая; у той дзень тыдня, калі ўвосень мінулага года пайшоў першы снег.

    Пры пасадцы расады забаранялася есці хлеб, каб куры летам не дзяўблі капусту; смяяцца, інакш лісты капусты былі маршчыністыя. Лічылася, што капусту нельга саджаць там, дзе раслі каноплі.

    Забаранялася займацца пасадкай рассады капусты жанчынам “калі яна нячыста” (калі ў яе рэгулы); парадзіхам да шасці тыдняў; цяжарным. Прычым ведалі, што саджаць капусту павінна толькі жанчына. Калі да расады дакранецца мужчына, то добрага ўраджаю не будзе. Лункі для раслін трэба было рабіць бярозавым колам.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=21962

    БЕЗ КАПУСТЫ НА АГАРОДЗЕ ПУСТА

    15.04.2008

    Капуста — адна з асноўных раслін на агародзе славян. Асабліва шырока капуста ўжывалася ў пост. У народнай вусна-паэтычнай творчасці капуста — расліна з загорнутымі лістамі — сімвалізавала жаночы нараджаючы пачатак, радзей — каханне, часам грахоўнае. Невыпадкова, на пытанні дзяцей аб іх з’яўленні на свет, дарослыя адказваюць: “у капусце”, г.зн. у шчыльна загорнутых пялёнках.

    Часцей за ўсё на градкі з капустай прыходзілі ласавацца заяц або казёл — сімвалы мужчынскага пачатку. Таму адказ цікаўнаму дзіцяці мог гучаць і так: “Зайчык прынёс і на капуснай градзе пакінуў”.

    А пра мужчыну, які быў не стрыманым у сваіх адносінах да жанчын, нездарма казалі: “Пусцілі казла на капусту (агарод)”.

    * Этапы вырошчвання капусты ў народным уяўленні былі рытуалізаваны і заснаваны на прынцыпе падабенства: качан капусты параўноўвалі з галавой чалавека (таму падчас каляднай вячэры, калі елі капусту, галаву адзін аднаму сціскалі рукамі), каб капуста была “цвёрдай”, быццам камень, на граду абавязкова прыносілі адзін-два вялікія валуны, часам іх загортвалі ў белую хустку або ручнік, каб капуста была белая, чыстая.

    * Адзін з першых этапаў вырошчвання капусты — высеў насення на расаду. Для гэтага ў кожным рэгіёне абіраўся найбольш спрыяльны тэрмін у адпаведнасці з кліматам мясцовасці, але ў той жа час былі і строга прызначаныя для гэтага дні:

    * Лічылася, што капуста не будзе баяцца маразоў і дасць вялікі ўраджай, калі насенне на расаду пасадзіць у дзень святой Еўдакіі (14 сакавіка), у пост, перамяшаўшы насенне з зямлёй і пасеяўшы іх нават па снезе.

    * Пасеянае на Аляксея Цёплага (30 сакавіка) насенне ўвосень дасць багаты ўраджай.

    * 8 красавіка — дзень пасля Благавешчання, таксама лічыўся спрыяльным для высадкі капусты.

    * На Украіне самым спрыяльным днём для высадкі насення капусты лічылася субота на Пахавальным (пятым) тыдні Вялікага паста: “Капуста вырасце рахманая, г.зн. вялікая, белая, цвёрдая і вусені яе не крануць”.

    * Таксама сеялі насенне капусты на расаду ў апошнія дні Страснога тыдня, часцей у суботу, пасля таго як пасадзяць булкі ў печ — “каб капуста была здарова, як паска”.

    * У паўночных раёнах чакалі дня святога Ягорыя (6 мая): “Сей расаду да Ягорыя — будзе капусты даволі, калі ж спознішся з пасевам, галовы не заўюцца”.

    * Паўсюдна прытрымлі-валіся правіла сеяць насенне капусты да ўзыходу сонца на поўню ці растучы месяц, моцна абвязаўшы галаву хусткай.

    * Перад высевам насенне капусты трэба было некалькі разоў перакінуць з адной рукі ў другую, “каб з капусты не вырасла бручка”.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=21142




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz