ПІРОГ
Пірог, святочная страва беларускай традыцыйнай кухні. Ад каравая адрознівалася меншай семантычнай нагрузкай, а таксама параўнальна большым дыяпазонам спажывання - у першую чаргу на сямейных святах.
Пірог абавязкова рабіўся на Каляды і Вялікдзень, дзе быў смачным, пажаданым пачастункам для калядоўшчыкаў і валачобнікаў. У традыцыйнай свядомасці пірог выступаў як увасабленне дастатку, багацця, заможнасці:
"На хлеб мае, на пірог шукае"; у бінарных апазіцыях матэрыяльнае-духоўнае, багацце-беднасць, добрае-благое, шчасце-гора.
Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=117&category=10&mode=detail
ПІРОГ
Святочная страва беларускай традыцыйнай кухні. Ад каравая адрознівалася меншай семантычнай нагрузкай, а таксама параўнальна большым дыяпазонам спажывання – у першую чаргу на сямейныхсвятах.
П. абавязкова рабіўся на Каляды і Вялікдзень, дзе быў смачным, пажаданым пачастункам для калядоўшчыкаў (“А механошу - // Чатыры грошы // І пірог харошы”) і валачобнікаў (“Кварту гарэлкі, пшонны пірог, // К таму пірагу місу тварагу”).
У традыцыйнай свядомасці П. выступаў як увасабленне дастатку.
Багацця, заможнасці: “На хлеб мае, на пірог шукае”; у бінарных апазіцыях матэрыяльнае/духоўнае, багацце/ беднасць, добрае/благое, шчасце/гора:
“Вялікія пірагі, ды ўсярэдзіне благія”, “Лепей хлеб з вадою, як пірог і мёд з бядою”; апазіцыя нізкае/высокае, чорнае/белае: “На чорнай зямлі былы пірог расце”; як сінонім спрыяльнай, пазітыўнай канстанты:
“Благому жывату і пірог шкодзіць”; сімвал вялікай, працяглай ежы: “Пірог з’ясі, пакуль кругом абыдзеш”.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4163
|