ДЗЕДАВІЦА

МАРАВАЯ ЯЗВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАРАВАЯ ЯЗВА

    Злавесная жанчына велізарнага росту (часам на хадулях),з распушчанымі касамі і ў белай адзежы; яна раз’язжае па свету ў возе ці застаўляе якога-небудзь чалавека насіць сябе па гарадах і сёлах; сваёю кастляваю рукою яна вее на ўсё на чатыры бакі крывавай ці агністай хусткай - і ўслед за ўзмахам яе хусткі ўсё вакол вымірае.

    Быў гарачы дзень; мужык сядзеў пад дрэвам. Наблізілася да яго жанчына высокая, захутаная ў белае покрыва. "Ці чуў ты пра Маравую язву? - сказала яна. - Гэта я самая. Вазьмі мяне на плечы і абнясі па ўсёй зямлі; не абміні ніводнага сяла, ні горада; я павінна ўсюды зазірнуць. Вакол цябе будуць валіцца мёртвыя, але ты застанешся цэлы".

    Затым яна абвілася доўгімі, схуднелымі рукамі вакол шыі, і бядняк пайшоў са сваёю страшнаю ношаю, не адчуваючы ні наймалога цяжару. На шляху ляжала мястэчка, дзе раздавалася музыка і весялосць, бестурботна баляваў народ; але Язва падзьмула сваёй хусткай - і весялосць знікла: сталі капаць магілы, насіць труны, могілкі і вуліцы напоўніліся трупамі.

    Дзе ні праходзіў чалавек, усюды багатыя гарады і вёскі ператвараліся ў пустэльні; бледныя, дрыготкія жыхары разбягаліся з хат і ў цяжкіх пакутах паміралі ў лясах, на палях і па дарогах. Нарэшце дабраўся ён да свайго роднага сяла: тут пражывалі яго бабулька-маці, каханая жонка і малыя дзеці.

    Адчай і жаль авалодалі душою няшчаснага; ён вырашыўся ўтапіць сябе і Язву, ухапіў яе за рукі і, абыйдучы сяло, кінуўся разам з ёю са стромкага берага ў хвалі. Сам ён патануў, але Маравая язва не магла загінуць: з лёгкасцю стыхійнай істоты яна паднялася з вады і, напалоханая адвагай чалавека, уцякла ў лясістыя горы..




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz