ЛЁН
Валакно гэтай расліны служыла асноўнай сыравінай для вырабу тканін. Для атрымання валакна саломку Л. расцілалі на лузе або на пожні, звычайна ў канцы жніўня ў час вялікіх рос.
Пры дажджлівым надвор’і саломка вылежвала 3 – 4 тыдні, пры сухім – 5 – 6. У раёнах таварнай вытворчасці (Пн і ПнУ) яе вымочвалі (часам спачатку вымочвалі, а потым рассцілалі).
Валокны з мачанца лепш выбельваліся і былі больш моцнымі. Гатовую трасту звязвалі ў кулі, сушылі ў ёўні, на печы і інш.
У кастрычніку яе мялі церніцай, трапалі траплом, часалі грэбенем або шчоткай. Атрыманыя кужаль або кудзелю пралі пры дапамозе верацяна ці на калаўроце.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/16456
|