ДЗЕДАВІЦА

АЎДАКЕЯ (АЎДАКЕЙ, АЎДОЦЬЦЯ, ЯЎДОКА, ГАЛДАКЕЙ)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 47
    Гасцей: 47
    Карыстальнікаў: 0

    АЎДАКЕЯ (АЎДАКЕЙ, АЎДОЦЬЦЯ, ЯЎДОКА, ГАЛДАКЕЙ)

    Прысьвятак у народным календары, які часам лічыўся першым днём вясны (1 сакавіка ст. ст.), ушаноўвае хрысьціянскую пакутніцу Еўдакію. Меў пэўныя правілы, што датычылі ў асноўным жанчын: забаранялася прасьці, можна было толькі сукаць гатовыя ніткі, што-небудзь рэзаць дазвадялася толькі авечымі нажніцамі.

    Часам сяляне зусім не працавалі, каб не прагнявіць пакутніцу, бо яна «дзержа ў руках лета». 3ь дня Аўдакеі ў некаторых мясьцінах пачыналі гуканьне вясны і, нягледзячы на пост, дазвалялася сьпяваць «вясноўскія песьні».

    Стан прыроды ў гэты дзень (сыход сьнегу, галалёд) адлюстраваны ў прымаўках: «На Яўдокі голы бокі», «На Яўдокі — з гары патокі». У некаторых мясцовасьцях сяляне высаджвалі расаду памідораў.

    3 днём Аўдакеі былі зьвязаны шматлікія гаспадарчыя і метэаралагічныя прыкметы: калі на Аўдакею вол нап'ецца з-пад страхі, то вясна будзе цёплая; цёплы дзень Аўдакеі абяцаў удалы сенакос; «Аўдоцьця пагодна — усё лета прыгодна»; дажджлівы дзень Аўдакеі — трэба чакаць урадлівага жыта, марозны — паўставала пагроза памарожаньня грэчкі ў часе яе цьвіценьня; завіруха ў дзень Аўдакеі — увесь год чакаўся халодны і неўраджайны.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/85




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz