ДЗЕДАВІЦА

ДАЎГІНАЎСКІ ІДАЛ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДАЎГІНАЎСКІ ІДАЛ

    Даўгінаўскі ідал — скульптурная выява жаночага божаства, які знаходзіўся да 1986 года паміж вёскамі Даўгінава і Жары Вілейскага раёна. Захоўваўся ў Музеі валуноў у Мінску, а цяпер выстаўлены ў будынку Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

    Ідал крыжападобнай формы, высечаны з шэрага гнейсавага валуна злёгку кранутага выветрываннем, ўяўляе стылізаваную выяву жанчыны. Даўгінаўскі ідал мае вышыню 173 см і размах 107 см, пры гэтым у таўшчыня яго складае ўсяго каля 20—25 см.

    Верхні канец сваёй круглявасцю нагадвае галаву, папярочнікі падобныя на растаўленыя рукі. На іх узроўні ў сярэдзіне знаходзяцца два невялічкія выступы — грудзі. Яны трохі абабітыя з такім разлікам, каб замяніць іх невялікімі крыжовымі знакамі. Трохі ніжэй, на ўзроўні жывата, знаходзіцца яшчэ адна пукатая фігура — дзіця.

    Яго форма паўтарае абрысы ўсёй скульптуры. Па ўсіх прыкметах гэта не крыж, а стод жаночага божаства. На «спіне» ідала высечаны чатыры чатырохканцовыя крыжы з перакладзінамі на канцах, што маюць ў народзе назвы «крыж крыжоў», «агнявы крыж», «крыж Мары». У Латгаліі Мару ўшаноўвалі як апякунку шлюбаў, вяселляў[1].

    На гэтай падставе Э. Ляўкоў меркаваў, што гэты ідал быў прысвечаны аднаму з найстаражытных божастваў індаеўрапейцаў — Мары — багіні, якая апякала замагільны свет, спрыяла працягу роду, жанчыне[2].

    У беларускай фальклорнай традыцыі Мара дэградавала да персанажа ніжэйшай міфалогіі, была звязана з хтанічным светам і смерцю; ёй была характэрна юрлівасць, магла нарадзіць дзіця ад сувязі з смяротным мужчынам[3].

    Археолагі Я. Г. Звяруга і М. М. Чарняўскі мяркуюць, што ідал ёсць выявай Лады — багіні шлюбу і дабрабыту, альбо Мокашы — багіні ўрадлівасці[4], але для гэтага няма дастатковых доказаў, прынамсі, нічога не вядома пра існаванне іх культаў на тэрыторыі Беларусі.

    Зноскі

    1. Jump up ↑ Зайкоўскі Э. Мара // Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік. С. 304.

    2. Jump up ↑ Ляўкоў Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. С. 96-99

    3. Jump up ↑ 9 Зайкоўскі Э. Мара. С. 303.

    4. Jump up ↑ Чарняўскі М. М., Звяруга, Я. Г. Каменная выява з-пад Даўгінава // Помнікі мастацкай культуры беларусаў: новыя даследаванні. Мінск, 1989. С. 168

    Спасылкі • ПАГАНСКІЯ ІДАЛЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Зміцер Скварчэўскі

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B0%D1%9E%D0%B3%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96%D0%B4%D0%B0%D0%BB#




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz