ДЗЕДАВІЦА

“МАСЦІЦЬ МАСТЫ”
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБРАД “МАСЦІЦЬ МАСТЫ”

    У сімволіцы сямейных абрадаў, у якіх пераходу з аднаго статусу ў іншы надавалася вялікая ўвага, “мост” набываў асабліва важнае значэнне. Ён быў тым няўлоўным памежжам, у прасторы якой якраз і адбываўся рытуальны пераход. “Масціць масты” — адна з абавязковых умоў выканання розных абрадавых дзеянняў і асабліва святочных варожбаў.

    Нашы продкі пакінулі нам у спадчыну некалькі варыянтаў варажбы, у якіх ключавым дзеяннем было ўзвядзенне сімвалічнага моста. Напрыклад, дзяўчына даставала з калодзежа вядро вады, ставіла яго на край зруба, клала цераз вядро галінку вішні і прамаўляла словы заклінання: “Мілы мой, прыдзі, па кладачцы на другі бераг перавядзі!”

    l У другім варыянце ваду набіралі ў невялікі посуд (гаршчок, місу), які перад сном ставілі каля ложка. Дзяўчына ладзіла з пруточкаў ці саломы пераправу, якая нагадвала мост. Яна звярталася да нябёсаў з просьбай, каб ноччу ўбачыла сон, у якім бы любы чалавек “перавёў” цераз мост, г. зн. узяў бы замуж.

    l Калі храм, у якім будзе вянчацца пара, знаходзіўся ў суседняй вёсцы, то маршрут вясельнага поезда дадому пракладвалі такім чынам, каб ён праехаў праз тры, а ў некаторых выпадках і праз сем мастоў. Прычым праз гэтыя масты жаніх павінен быў перанесці нявесту на руках, а яна тым часам павінна была кінуць у ваду свой пояс, хусціну або яшчэ што-небудзь са сваіх рэчаў, каб шлюб быў шчаслівым.

    l Калі жанчына ўпершыню пераходзіла мост са сваім дзіцем, то абавязкова павінна была кінуць у ваду якую-небудзь “ахвяру”: манетку, хусцінку або акрайчык хлеба. Гэта рабілася для таго, каб у далейшым з гэтым дзіцем не адбылося нічога кепскага (не ўтапілася, не напала бяссонніца, каб добрым было здароўе).

    l У асяроддзі беларусаў адносіны да моста заўсёды былі негатыўнымі, таму што існавала павер’е, якое пераконвала, што яму неабходна прынесці ахвяру. А яшчэ лічылася, што пад мостам селіцца нячыстая сіла. Нездарма ж у народзе казалі: “Каб цябе д’ябал пад мастом сустрэў”.

    l Здаўна існавалі забароны выходзіць на мост пасля заходу сонца, а таксама ў святочныя дні, напрыклад, на Русальным тыдні (перад Тройцай). Па народных павер’ях усходніх славян русалкі з’яўляюцца на мастах і могуць нашкодзіць таму, хто ідзе ў дарогу.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=29307




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz