ДЗЕДАВІЦА

БЯССОНІЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЯССОНІЦА

    У народным асяродку лiчылi, што чалавек мог пазбавiцца сну, таму што ў хаце пасялiлiся нячысцiкi жаночага полу: Начнiцы, Палуношнiцы, Шчакацiхi, Будзiхi i г.д.

    Каб дапамагчы чалавеку, якi знямог ад бяссоннiцы, народныя лекары раiлi: — не класцiся спаць без малiтвы, не перахрысцiўшыся; — пад падушку цi ў калыску дзiцяцi пакласцi асвечаную ў храме на Тройцу зелянiну; — у вушакi дзвярэй уваткнуць галiнкi асвечанай вярбы; — абкурыць ложак кменам або кропам; — адным з эфектыўных сродкаў ад бяссоннiцы лiчыцца падушка, набiтая курыным пер’ем з чужых падворкаў.

    -А яшчэ ў народзе добра ведалi, што каб не "перадаць" сон са сваёй хаты: — нельга аддаваць пасля захаду сонца хлебную лапату i жар са сваёй печы; — калыхаць пустую калыску; — пакiдаць на ноч мокрыя пялёнкi цi адзенне на дварэ.

    -Акрамя гэтага, у народзе было шмат замоў на добры сон. Іх неабходна было чытаць перад сном i пасля гэтага ўжо нi з кiм не размаўляць. Мы прывядзём некалькi прыкладаў такiх замоў. "Нашнiк-нашнiк, жалезны сашнiк, адкуль прыйшоў, туды пайшоў, адкуль прыехаў, туды паехаў, адкуль прыляцеў, туды паляцеў. За марамi, за балатамi зарэзалi сем кабаноў, сем бараноў, сем бугаёў. Там кухары гатавалi, скрыпачы iгралi, з раба (iмя) нашнiкi знiмалi".

    * * * "Лажуся я спаць, даю Госпаду Богу знаць. Кiеў у гарах, святая Божая Мацi Прачыста ў галавах, янгалкi па баках. Янгелы, мае хранiцлi, сахранiце маю душу з поўначы да поўначы, з свету да свету, з веку да веку. Стойця пры мне — што вам, тое й мне".

    У некаторых выпадках неабходна было выканаць пэўныя дзеяннi. Напрыклад, так. Падысцi да акна, пастукаць па шкле сагнутымi пальцамi i сказаць: "Гасподзь неба благаслаўляе, раб (iмя) засыпае. Гасподзь зямлю благаслаўляе, раб (iмя) засыпае. Гасподзь душу благаслаўляе, раб (iмя) моцна спiць. Амiн. Амiн. Амiн".

    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

    Калі замучыла неспаннё Бяссонніца.

    У народным асяродку лічылі, што чалавек мог пазбавіцца сну, таму што ў хаце пасяліліся нячысцікі жаночага роду: Начніцы, Палуношніцы, Шчакаціхі-будзіхі і г.д. Каб дапамагчы чалавеку, які знямог ад бяссонніцы, народныя лекары раілі: • не класціся спаць без малітвы, не перахрысціўшыся;

    • пад падушку ці ў калыску дзіцяці неабходна пакласці асвечаную на Тройцу зеляніну;

    • на парозе хаты пакінуць галінкі асвечанай вярбы;

    • можна абкурыць ложак кменам або кропам;

    • адным з эфектыўных сродкаў ад бяссонніцы лічыцца падушка, набітая пер’ем курэй з чужых падворкаў. А яшчэ ў народзе ведалі: каб не “перадаць” сон са сваёй хаты, нельга аддаваць пасля заходу сонца хлебную лапату і жар са сваёй печы; люляць пустую калыску; пакідаць на ноч мокрыя пялёнкі ці адзенне на двары; ваду, якая засталася пасля купання дзіцяці, выліваць на двор.

    Тым, каго турбавала бяссонніца,раілі зрабіць так: падысці да акна, пастукаць па шыбе сагнутымі пальцамі і сказаць: “Гасподзь неба благаслаўляе, раб (імя) засынае. Гасподзь зямлю благаслаўляе, раб (імя) засынае. Гасподзь душу благаслаўляе, раб (імя) моцна спіць.Амін. Амін. Амін”.

    Замова на сон:

    “Нашнік-нашнік, жалезны сашнік, адкуль прыйшоў, туды пайшоў, адкуль прыехаў, туды паехаў, адкуль прыляцеў, туды паляцеў. За марамі, за балатамі зарэзалі сем кабаноў, сем бараноў, сем бугаёў. Там кухары гатавалі, у скрыпачку ігралі, з раба (імя) нашнікі знімалі”.

    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz