ДЗЕДАВІЦА

ПІСАНКІ, КРАШАНКІ, МАЛЯВАНКІ, СКРОБАНКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПІСАНКІ, КРАШАНКІ, МАЛЯВАНКІ, СКРОБАНКІ

    Дэкараваныя курыныя яйкі.

    У побыце беларусаў і іншых еўрапейскіх народаў вядомыя здаўна. У дахрысціянскі перыяд былі звязаны з веснавымі святамі, сімвалізавалі абуджэнне прыроды, яе пладавітасць і жыццёвасць; з імі звязваліся разнастайныя абрады і звычаі сімвалічнага характару. Іх клалі на парог хлява, першы раз выганяючы жывёлу ў поле, дарылі пастухам, якіх наймалі яе пасвіць, закопвалі на ніве, каб добра расло збожжа, ды інш.

    Звычайныя ці дэкараваныя яйкі выкарыстоўваліся таксама ў абрадзе памінання продкаў. Данінай гэтаму старажытнаму звычаю з’яўляецца яшчэ жывая традыцыя прыносіць курыныя яйкі на магілы ў дзень памінання продкаў – на Радаўніцу. З прыняццем хрысціянства П. увайшлі ў абрад святкавання Вялікадня.

    Іх рыхтавалі спецыяльна да пасвячэння на ўсяночнай у царкве ці касцёле, пасля чаго раздавалі дзецям, дарылі валачобнікам. Шырока ўжываліся П. для розных гульняў і забаў: качання ў нахіленым жалабку, выбівання ды інш. Яны былі таксама адзнакай пачуцця сімпатыі, а паколькі аздабленне было заняткам пераважна жанчын, то дарылі П. дзяўчаты хлопцаў.

    Найбольш пашыраны спосаб аздаблення П. – васкаванне і фарбаванне. На Беларусі пераважна аднатонная расфарбоўка ў чырвоны, чорны, радзей зялёны, жоўты і інш. Колеры (без уліку натуральнага белага колеру шкарлупіны). Характар малюнку, у якім пераважалі старажытныя сімвалічныя матывы, залежаў ад спосабу нанясення васковага ўзору.

    Накапванне воску з дапамогай шпількі давала элементы ў выглядзе расцягнутых кропелек, з якіх кампанаваліся кругі – разеткі, кветкі, ланцужкі, паяскі, стылізаваныя зааморфныя і антрапаморфныя малюнкі. Спецыяльнай леечкай – пісаком наносілі прамыя і хвалістыя паяскі ўздоўж і ўпоперак яйка, дзялілі яго паверхню на 2, 4, 8 палёў, у якіх малявалі ўзоры ў выглядзе ялінкі, грабелек, стылізаваных зорак, завіткоў ды інш.

    Радзей бытавала гравіраванне – прадрапванне белага контурнага ўзору на каляровым фоне (скробанкі). Тонкі графічны малюнак складаўся з геаметрычных і стылізаваных раслінных матываў, меў пажадальныя надпісы. Размалёўка ад рукі давала адвольны малюнак, пераважна расліннага характару. Шырока бытавала звычайная суцэльная расфарбоўка яек (крашанкі).

    П. (яйкі – пісанкі) звязаны з магічнымі вераваннямі. Найбольш раннія – гліняныя яйкі – бразготкі, у хрысціянскую эпоху – размаляваныя рознымі ўзорамі курыныя яйкі або вытачаныя з дрэва. Гліняныя П. добра вядомыя сярод археалагічнага матэрыялу. Па памерах яны крыху меншыя за курыныя яйкі, пакрытыя бура – чорнай, бура – карычневай або цёмна – зялёнай палівай і аздобленыя хвалістымі лініямі звычайна жоўтага, радзей зялёнага ці карычневага колераў. Такія П. на тэрыторыі Беларусі знойдзеныя ў Брэсце, Гродне, Ваўкавыску, Лукомлі, Мсціславе, Навагрудку.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4183

    ПІСАНКІ, КРАШАНКІ, МАЛЯВАНКІ, СКРОБАНКІ, ДЭКАРАВАНЫЯ КУРЫНЫЯ ЯЙКІ

    Пісанкі, крашанкі, маляванкі, скробанкі, дэкараваныя курыныя яйкі. У побыце беларусаў і іншых еўрапейскіх народаў вядомыя здаўна.

    У дахрысціянскі перыяд былі звязаны з веснавымі святамі, сімвалізавалі абуджэнне прыроды, яе пладавітасць і жыццёвасць. З імі звязваліся разнастайныя абрады і звычаі сімвалічнага характару.

    Іх клалі на парог хлява, першы раз выганяючы жывёлу ў поле, дарылі пастухам, якіх наймалі яе пасвіць, закопвалі на ніве, каб добра расло збожжа. Звычайныя ці дэкарыраванія яйкі выкарыстоўваліся таксама ў абрадзе памінання продкаў.

    Данінай гэтаму старажытнаму звычаю з'яўляецца яшчы жывая традыцыя прыносіць курыныя яйкі на магілы ў дзень памінання продкаў - на Радаўніцу. З прыняццем хрысціянства пісанкі увайшлі ў абрад святкавання Вялікадня. Іх рыхтавалі спецыяльна да пасвячэння на ўсяночнай у царкве ці касцёле, пасля чаго раздавалі дзецям, дарылі валачобнікам.

    Найбольш пашыраны спосаб аздаблення пісанак - васкаванне і фарбаванне. На Беларусі пераважала аднатонная расфарбоўка ў чырвоны, чорны, радзей зялёны, жоўты. Характар малюнку у якім пераважалі старажытныя сімвалічныя матывы, залежаў ад спосабу нанясення васковага ўзору.

    Тонкі графічны малюнак складаўся з геаметрычных і стылізаваных раслінных матываў, меў пажадальныя надпісы. Яйкі-пісанкі звязаны з магічнымі вераваннямі. Найбольш раннія гліняныя яйкі-бразготкі, у хрысціянскую эпоху - размаляваныя рознымі ўзорамі курыныя яйкі або вытачаныя з дрэва.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=118&category=10&mode=detail




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz