ПОСУД ПАЖАДАННЯЎ
У беларусаў Існавала адна цікавая традыцыя — яе праводзілі непасрэдна ў навагоднюю ноч. За пятнаццаць хвілін да заканчэння старога года ўся сям’я сядала за святочны стол. Старэйшы ў сям’і браў невялікую гліняную пасудзіну, напоўненую вадой, і ставіў яе на сярэдзіну стала.
Усе працягвалі левую руку і хвіліну трымалі яе над гэтай пасудзінай, аддаючы ёй у сваіх думках усё самае дрэннае, што здарылася з імі ў мінулым годзе. А пасля вылівалі ваду з усімі бедамі ў акно.
Дарэчы, традыцыя выліваць ваду праз акно, развітваючыся са старым годам, і сёння існуе на Кубе. Толькі нашы продкі на тым рытуал не заканчвалі.
Апоўначы зноў напаўнялі посуд вадой. І ўжо працягвалі над ім правую руку, прамаўляючы пра сябе пажаданні дабра, здароўя, поспехаў і сямейнага дабрабыту. Праз хвіліну рытуальную чашу пускалі па коле, і кожны выпіваў сваю “долю пажаданняў”.
Людміла МІНКЕВІЧ
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=71884
|