ДЗЯЦЕЛ
Аднойчы ў свята бортнік пайшоў у лес, каб зрабіць борць для пчол. Залез на хвою і пачаў дзяўбці яе. Бог убачыў гэта і кажа: — Дзяўбі ўвесь час. I перавярнуў таго чалавека ў птушку — дзятла.
Верабей Калі птушкі выбіралі сабе Гаспадара, верабей зрабіў нешта брыдкае, за што яго павінны быць пакараць.
Шукаючы паратунку, верабей схаваўся ў дупло, адкуль яго нельга было дастаць. Тады птушкі приставiлi на варту саву і заплацілі ёй па перайку з уласных хвастоў, таму што да гэтага часу сава была без пер'я.
Удзень сава заснула, а верабей перабраўся ў іншае дупло. Пасля доўгіх пошукаў зязюля злавіла вераб'я і выдала яго птушкам.
Вераб'я жорстка пакаралі і звязалі яму ногі. Таму і да гэтага часу ён не ступае, як іншыя птушкі, а падскоквае, як спутаны. 3-за таго што сава дрэнна стаяла варту, птушкі і дагэтуль вышчыпваюць у яе свае дарэмна аддадзенае некалі пер'е.
Зязюлі, на знак узнагароды за тое, што яна злавіла вераб'я, птушкі дазволілі класці яйкі ў іх гнёзды.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/83.htm |