МЯДЗВЕДЗІ
Мядзведзь быў чалавекам, як яшчэ Бог хадзіў па зямлі. Надумаў адзін чалавек з жонкай спужаць Бога; яны прыбяднелі і злавалі на Бога. — А што ён ходзіць, нас нічым не надзяляе,— спужаем жа мы яго. I сталі думаць, як яго спужаць.
Рашылі: падлезем пад мост і замычым, і Бог спудзіцца нас. Як задумалі, так і зрабілі. А Бог сказаў: — Калі ж вы так замычалі, то будзеце ўвесь век мычаць. I абярнуў іх мядзведзямі.
3 таго і мядзведзі пайшлі. Выкупляючы сваю правіну перад Богам, мядзведзь заходзіць у вёскі: ён ведае, у якога гаспадара павінна здарыцца няшчасце, і забірае тыя няшчасці з сабою.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/74.htm