ДЗЕДАВІЦА

БЁРДА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 48
    Гасцей: 48
    Карыстальнікаў: 0

    БЁРДА

    Дэталь ткацкага варштата, з дапамогай якой разьдзялялі ніткі асновы. Вострыя зубы бёрда абумовілі яго апатрапейныя рысы: бёрда падкладвалі пад калыску дзіцяці. Мноства зубоў аб'ядноўвае бёрда зь іншымі прадметамі з прадукавальнай сэмантыкай. На яго вытворчай функцыі заснаваны звычай класьці бёрда пад ногі карове ў час першага выгану, «каб дадому прыбівалася».

    Бёрда забаранялі перавозіць на кабыле, «бо тая б кабыла была ўжо няплодна». Бёрда ніколі не пераносілі «голым», а абмотвалі яго, як і іголку, грэбень, пасмачкай лёну.

    Бёрда не аддавалі з дому пасьля заходу сонца, а то не будзе радзіць лён, не пакідалі на ноч на вуліцы, цяжарная жанчына асьцерагалася сустрэчы з суседкай, што несла бёрда: баялася, што дзіця народзіцца худым ці рабым.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz