ДЗЕДАВІЦА

СПРЫЯЛЬНЫ ЎПЛЫЎ ПОЎНI
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 46
    Гасцей: 46
    Карыстальнікаў: 0

    СПРЫЯЛЬНЫ ЎПЛЫЎ ПОЎНI

    У поўнi былi i станоўчыя моманты, якiя спрыялi некаторым справам: Адзначым, што майстры сваёй справы раiлi новую печку класцi ў самую поўню, каб яна доўга захавалася i не рассыпалася. У час поўнi раiлi зачынаць сяўбу, каб «калоссе» было поўным.

    У днi поўнi сеялi зелянiну (без пладоў) i траву для жывёлы. Раслiны, пасеяныя ў гэты час, былi асаблiва пахкiмi. У некаторых рэгiёнах на поўню раiлi сеяць або саджаць «круглую» гароднiну: гарбузы, капусту.

    Лiчылася, што яны вырастуць такiмi ж вялiкiмi, як месяцовая поўня. У дзень поўнi замаўлялi «лунацiкаў»: «Дай, Хрыстос, ноч, каб пачываць, а не хадзiць, не гуляць з заплюшчанымi вачамi месяцовымi начамi. Месяцу на небе стаяць, а рабу (iмя) у пасцелi ляжаць. Амiнь» . А яшчэ ў поўню раiлi распачынаць i працягваць дзеяннi, якiя маюць на мэце збiранне разнастайных запасаў, «каб усюды было поўна ўсякага дабра».

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c49a660f8ef32988.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz