ДЗЕДАВІЦА

РОДЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РОДЫ

    Народзіны. З'яўленне на свет дзiцяцi як «дару Божага», пасланца таго свету («Бог да нас чужаземца прыслаў, ён з далёкiх стран прыбуваў») афармлялася ў складаны шматступенны абрад. Комплекс дзеянняў у час самiх Р. накiроўваўся на палягчэнне пакутаў парадзiхi i на больш лёгкае з'яўленне дзiцяцi. У прыватнасцi, па аналогii з родавымi шляхамi жанчыны адкрывалiся вокны, дзверы, засланка, развязвалiся паясы, размыкалiся замкi. Выбар месца для Р. прадугледжваў не толькi iзаляцыю парадзiхi ад непажаданых поглядаў, але i арыентаваўся на «вылучаныя месцы» лазню, хлеў, гумно. Пастукваючы нагамi аб падлогу, а венiкам у столь, пераступаючы парог, звярталiся за спрыяннем да хатняга духа i продкаў наогул. Немаўля ў першыя хвiлiны свайго жыцця нават не ўяўлялася паўнацэнным чалавекам, яно ўжо амаль выдзелiлася са сферы чужога, але не было прынята ў свет людзей, i таму патрабавалiся пэўныя рытуалы «пераводу» на гэты свет. Найперш дзiця абмывалi, змываючы ўсё «нечалавечае», бабка-павiтуха пацiскала носiк, прыгладжвала галоўку, фармуючы ягоны выгляд. Магiчныя дзеяннi, якiя суправаджалi першае купанне дзiцяцi, садзейнiчалi станоўчаму ўплыву на яго лёс i характар: клалi ў ваду грошы i хлеб, каб дзiця было багатае, ваду вылiвалi пад вiшню, каб яно расло прыгожым, i г. д. Затым адбываўся наступны акт далучэння да сферы культуры дзiця апраналi, загортвалi ў пялюшку толькі са старога бацькоўскага адзення. Бытавала павер'е, што дзiця не мае полу, i таму знакам полавай iдэнтыфiкацыi быў звычай перавязваць пупавiну хлопчыка на прадмеце, што сiмвалiзаваў мужчынскi занятак, на сякеры, а дзяўчынкi адпаведна на верацяне. Як бы замацоўвалi пол дзiцяцi i сiмвалiчныя дзеяннi з паследам, пасля хлопчыка яго закопвалi на куце, на гарышчы, а дзяўчынкi ля печы. Гэтым адбывалася i далучэнне навародка да бацькоўскай хаты. З першых хвiлiн жыцця дзiцяцi iмкнулiся даведацца пра яго будучыню, меркавалi пра тое з дня тыдня, стану месяца, адзнаках на целе немаўляцi ды інш. Доўгi час захоўвалiся рэшткi iнстытута «кувады», калi муж iмiтаваў «роды»: крычаў, схапiўшыся за жывот, яму давалi лыжку солi, разбiвалi гаршчок на яго пузе i г. д. Акрамя iншага, Р. уяўлялiся як умяшанне сiлаў хаосу ў свет людзей. Самi немаўля i парадзiха лiчылiся «нячыстымi», бо яшчэ 40 дзён захоўвалася iх сувязь з iншасветам. Iснавала вялiкая колькасць магiчных захадаў для засцярогi iх ад небяспечных i варожых уплываў, у сваю чаргу блiзкiя iм людзi таксама трымаліся засцерагальных правілаў. Вiдавочная паралель памiж рытуаламi Р. i смерцi у спосабах палягчэння пакутаў, поглядаў на дзiця i нябожчыка (гл. іх называнне госцем: пра кармленне дзіцяці: «Для мілага гасьця спяку пячэння без касьця» і пра нябожчыка ў галашэннях: «Госьцічак мой ненаглядны, з каторага боку мне цябе ждаць?»), першых рытуалаў пасля гэтых падзей i г. д. Агульнай стратэгiяй Р. было пазбаўленне дзiцяцi прыродных якасцяў i надзяленне яго культурнымi рысамi i прыкметамi. А ўласна народзiны, з'яўленне новага чалавека сiмвалiчна прыпадабняліся першапачатковаму акту тварэння свету.http://mifijslavyan.ru/stories2/224.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz