КАЗАК
(назва паходзіць ад цюрскага “вольны, незалежны чалавек”), персанаж беларускіх паданняў, казак і песняў. Упершыню згадваецца ў грамаце вялікага князя літоўскага Вітаўта ў 1935 г.
Казацтва як ваеннае саслоўе сфармавалася ў XV – XVI стст. На поўдні Украіны (Запарожская Сеч) у асноўным з беглых сялян. Адным з заняткаў казацтва былі ваенныя паходы.
У сувязі з падзеямі часоў Сярэднявечча К. пакінулі пэўны след у беларускай гісторыі (паўстанне С. Налівайкі, руска-польская вайна). Разам з гэтымі падзеямі вобраз К. знайшоў адлюстраванне і ў беларускім фальклоры.
Распаўсюджаны таксама назвы археалагічных помнікаў (асабліва гарадзішчаў) – Казацкая Гара, Казацкі Стан, Казацкі Барок, Казацкія Ямы. На Случчыне вядома паданне пра курганны могільнік пач. ІІ тыс., там нібыта пахаваны К., ахвяры вайны 1812 года.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1
|