ДЗЕДАВІЦА

ПЕРАПЯЛЯТНIК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРАПЯЛЯТНIК

    3 ліпеня — МЯФОДЗІЙ-ПЕРАПЯЛЯТНIК

    Калi на Мяфодзiя дождж, то ён будзе iсцi 40 дзён.

    -Святога Мяфодзiя ў народзе звалi Перапялятнiкам, i ў гэты дзень абавязкова наладжвалi свята прыхiльнiкаў перапялiнага промыслу — паляўнiчых.

    - На Мяфодзiя кожны паляўнiчы iмкнуўся злавiць перапёлку, якая будзе гарантыяй удалага паляваня на працягу ўсяго года. Асаблiва каштоўным быў белы "князь" — самец перапёлкi. Пасля палявання наладжвалi святочны стол.

    - Каб стаць добрым паляўнiчым, раiлi ўзяць ваду з трох калодзежаў, частку яе вылiць з левага боку ад сябе, астатняй памыць стрэльбу i сказаць: "Гром б'е, блiскавiца палiць, святы Пётр свiнец правiць!".

    - Адзiн раз на год — у Iванаў дзень (7 лiпеня) — неабходна было сабраць траву Адамава галава. Яе сушылi i захоўвалi ў патаемным месцы да будучага Вялiкадня. У Вялiкi Чацвер (чацвер на Перадвелiкодным тыднi) гэтай травой абкурвалi стрэльбу i iншыя прылады для палявання.

    - Лiчылася, што стрэльбу, як i чалавека, можна "зачараваць", i ў такiм выпадку нават самы дакладны паляўнiчы не здолее трапiць у цэль. Калi такое здаралася, стрэльбу пакiдалi на ноч у парозе, каб ранiцай праз яе першай пераступiла жанчына.

    - Добрым знакам лiчылася, калi шлях паляўнiчаму перабяжыць воўк, i наадварот — калi заяц.

    - Калi сабака iдзе на паляванне з радасцю, паляўнiчага чакае поспех; калi ж iмкнецца дадому, круцiцца на адным месцы, то лепей паляванне нават не распачынаць.

    - Лiчылася, што самым удалым паляванне бывае на маладзiку. l Таксама лiчылася вялiкiм грахом паляваць у нядзелю i ў вялiкiя царкоўныя святы.

    -Сталыя паляўнiчыя раiлi на святочныя, "святыя" днi не пакiдаць стрэльбу з патронамi, iнакш яна не будзе дакладна смалiць.

    Аксана Катовiч, Янка Крук.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz