ДЗЕДАВІЦА

ПАМІНКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАМІНКІ

    Абрады ўшанавання памяці памерлага чалавека; звязаны з культам продкаў і верай у замагільнае існаванне. П. звычайна адбываліся ў доме, дзе памёр чалавек, адразу пасля пахавання і ў наступныя пасля смерці дні: 3-і (траціны), 9-ы (дзевяціны), зрэдку 20-ы (паўсарачыны), 40-ы (сарачыны), паўгодкі.

    Цыкл П. па нябожчыку завяршаўся гадавінай яго смерці. Затым ішлі агульныя П. па ўсіх памерлых родзічах – дзяды. На першыя П. запрашалася ўся радня і ўдзельнікі пахавання, на наступныя – блізкія сваякі. На П. маглі прысутнічаць свяшчэннік, старцы.

    У правядзенні П. назіраліся і язычніцкія элементы (галашэнні), і хрысціянскія (чытанне малітваў, запальванне свечак). Жалобны стол пачынаўся звычайна з куці або кануна, які кожны браў з агульнай міскі па тры лыжкі.

    У залежнасці ад мясцовых традыцый існавалі розныя рытуальныя стравы: клёцкі, боб, гарачы хлеб, які трэба было разрываць рукамі, і інш. Ужывалася на П. і гарэлка.

    Асобную чарку, як і талерку з ядою, ставілі для нябожчыка, каб душа яго, пачаставаўшыся, у наступным спрыяла тым, хто застаўся пасля яго ў хаце і на гаспадарцы. Акрамя жалобнага стала ў хаце, П. праводзіліся і на могілках.

    У наступны дзень пасля пахавання блізкія ішлі “будзіць нябожчыка” на яго магілу, дзе падпраўлялі насып, паміналі, галасілі. Месцамі захаваліся такія памінальныя звычаі, як прыкладзіны. У гэты дзнь упарадкоўвалі магілу – абкладвалі яе дзёрнам, ставілі крыж.

    Тое ж рабілі і ў іншыя поры года – на радаўніцу (на большасці тэр. Беларусі) і напярэдадні сёмухі (на У Беларусі). Традыцыйны абрад П. захоўваецца і ў наш час.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18547




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz