ДЗЕДАВІЦА

ЛАЗНЯ, БАНЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 48
    Гасцей: 48
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАЗНЯ, БАНЯ

    Прызначаная для мыцця пабудова. Як нежылое памяшканне Л. пазбаўлялася такіх адзнакаў чалавечай прасторы, як абразы, свечкі і падобныя ім атрыбуты, і таму належала да месцаў патэнцыйнай прысутнасці чужога і варожага. На думку А. К. Байбурына, сувязь Л. з негатыўнымі ўяўленнямі тлумачыцца перш за ўсё тым, што Л. у народнай свядомасці асэнсоўвалася як месца сутыкнення, барацьбы дзвюх стыхій – стыхіі вады і стыхіі агню, спалучэнне якіх можа прывесці да цяжкіх вынікаў (параўн. забарону піць ваду ў Л.).

    Невыпадкова, што Л. як “нячыстая” пабудова звычайна месціцца не побач з домам ці хлявом, а на мяжы сялібы. У вераваннях Л. апекаваў свій асобны дух – Лазнік, лазеншчык, баннік, істота помслівая і агрэсіўная. У беларусаў існавала сістэма “этыкетных” правіл паводзінаў у Л.: пры ўваходзе прамаўлялася формула: “Хрышчоны – на палок, нехрышчоны – з палка”, пры выхадзе: “Табе, баня, не стаянне, а нам – на здароўе”. Паводле народных уяўленняў, “у Л. … кажан раз пасля людзей чэрці мыюцца”.

    Разам з тым прысутнасць у Л. чалавека, утылітарная прагматыка не дазвалялі адназначна далучыць Л. да чужой, варожай тэрыторыі. Л. станавілася маргінальнай зонай, месцам кантакту з іншасветам і таму найбольш зручнай прасторай для чарадзейства, магіі, варажбы. У Беларусі варожбы ў Л. замацаваныя пераважна за Масленкай: дзяўчаты, задраўшы спадніцы, станавіліся да акна і чакалі знака ад “банніка” – калі ён дакранаўся голай рукой, гэта прадвяшчала беднага жаніха, калі калматай – багатага.

    Менавіта ў Л. моладзь збіралася для калектыўных, гульнёвых дзеяў (гл. у прыпеўцы:

    “Цецярук, цецярук, хадзі ў баню мыцца. 

    - Не пайду, не пайду, будуць дзеўкі біцца.

    - Цецярук, цецярук, хадзі ў баню парыцца.

    - Не пайду, не пайду, дзеўкі сваруцца”.

    З ліку каляндарных абрадаў, у якіх задзейнічана Л., вылучаецца Купалле: дзяўчаты ў Л. пралі левай рукой лён і спрадзенымі ніткамі пераблытвалі вуліцу – у такой нітцы заблытаецца карова вясковай чараўніцы. Такім чынам, Л. – месца далучэння чалавека да іншага свету (нездарма і Баба Яга героя поіць, корміць і ладзіць для яго Л.).

    Але перш за ўсё Л. – локус для рытуалаў пераходнага характару, ініцыяльных абрадаў. Таму Л. тапілася ў пераломныя, вызначальныя моманты жыцця чалавека – яна станавілася месцам ізаляцыі парадзіхі ў час родаў і пасля іх; пераважна ў рускіх рытуальнае наведванне Л. уваходзіла ў вясельны комплекс, і, нарэшце, Л. рыхтавалі перад кожнай памінальнай вячэрай.

    У Мінскай губерні Л. лічылася неабходнай напярэдадні саракавога дня пасля смерці гаспадара: для памерлага на акне клалі адзенне, ручнік, пакідалі венік і мыла. Ініцыяцыйны характар мыцця ў Л. адлюстраваны ў казачным сюжэце пра падчарку і чорта. У аснове медыцынскіх рытуалаў, якія адбываліся ў Л., ляжыць той жа ініцыяльны матыў “смерці-ўваскрэсення”.

    Зыходны ж сэнс лазневай “свяшчэннадзеі”, на думку вучоных, звязаны не з мыццём (стыхія вады), а з параннем – “выпяканнем” у агні печы, калі лазенныя рытуалы могуць быць супастаўленыя з тэхналогіяй кавальства.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3013




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz