IВАН ЗАЛАТАВУС
У народным календары 27 студзеня замацаваны за Iванам Залатавусам, а не за Iаанам Златавустам, як ў царкоўным. Згодна легендзе, Касьян падпалiў Iвану Хрысцiцелю вусы.
Бог пакараў Касьяна тым, што яго прысвятак адзначылi толькi адзiн дзень у чатыры гады -- 29 лютага па старым стылi. А Iвану Бог падараваў залатыя вусы (Раманаў, 1891).
Iвана Залатавуса святкуюць i ў iншыя днi года. У гэты дзень хрысцiянскай царквою адзначаецца Перанясенне мошчаў (438 г.) свяцiцеля Iаана Златавуста, канстанцiнопальскага епiскапа, цудоўнага прапаведнiка. Толькi на рускую мову перакладзены яго творы ў 12 вялiкiх тамах.
Алесь Лозка