ДАЙНОВА
Назва аднаго з заходня-балцкіх плямён, якое разам з паляксянамі і ятвягамі складала адзіны племянны саюз (канец 1-га тысячагоддзя да н. э. – 13 ст.). Насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі р. Нараў. У 13 ст. іх землі падвергліся нашэсцю Тэўтонскага ордэна.
Частка насельніцтва была сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на тэр. Польшчы, Паўд.-Зах. Літвы і Зах. Беларусі. Асіміляваны славянамі і літоўцамі. Археалагічныя помнікі Д. – каменныя курганы.
Сляды пражывання Д. на землях Беларусі захаваліся ў шматлікіх тапонімах – Дзейнова, Дайнава, Дайноўка, Даўнуўка і інш., якія лакалізаваны ў міжрэччы Віліі і Верхняга Нёмана і ў раёнах Валожына, Івянца, Радашковіч, Гродна, Слоніма.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12073
|