БРАТКI
лекавая раслiна Viola tri color, знешняй асаблiвасцю якой з’яўляюцца рознакаляровыя кветкi на адным кусце белыя i сiнiя, жоўтыя i сiнiя, жоўтыя i лiловыя. Пра паходжанне кветкi i пра гэтую яе асаблiвасць створаны мiф, уключаны ў нашы лiраэпiчныя песнi балады, прытым звязаныя з купальскiм цыклам абрадавай паэзii, што адлюстроўвае купальскiя звычаi старажытных часоў.
Паводле мiфа, па волi злога лёсу быў дапушчаны iнцэстуальны шлюб брата i сястры. Даведаўшыся пра сваё крэўнае сваяцтва, маладыя муж i жонка жахнулiся, грэх быў не дапушчальны, брат i сястра ператварылiся ў «травiцу братсястрыцу», або iначай «браткi», з надзеяй, што калi дзеўкi будуць збiраць купальскiя зёлкi, яны ўспомняць гiсторыю няшчасных брата i сястры.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories2/690.htm