ВУГОЛЛЕ АБЯРЭГ
Красавік - час розных вясновых недамаганняў, прастуды і ламаты цела. Трэба быць нагатове каб не аддаць сябе ў рукі ліхаманцы.
Ад рознай хваробы, лічылася, засцерагаюць вуглі і печкавы попел. Сяляне рабілі кампрэс з вуглёў і попелу, заварочваючы iх ў тканіну.
Потым можна было прыкладаць такi кампрэс да хворага месца. На свята Хамы, якое адзначалася 3 красавіка, казалі: «Хама ліхаманку гоніць».
Крынiца: http://spadchyna.net/
|