ПАСЕВАННЕ НА НОВЫ ГОД
Не паспелi адгучаць песнi дзяўчат-калядоўшчыц, як ураннi вясковыя вулiцы пачыналi гучаць велiчальнымi спевамi хлапчукоў. Яны збiралiся ў невялiкiя групы, павязвалi праз плячо торбы з зернем жыта, аўса цi ячменю i кiравалiся на чарговы абыход вёскi.
Яны заходзiлi ў хаты, вiншавалi гаспадароў з Новым годам i раскiдвалi па падлозе зерне разнастайных сельскагаспадарчых культур.
Старэйшая ў хаце жанчына збiрала iх i захоўвала да пасеву: "Нарадзi, Божа, усялякага жыта па корабу на ўвесь хрышчоны свет". Стары Новы год. Рэформа летазлiчэння, якая адбылася на пачатку 1918 года, прывяла да таго, што мы сталi адзначаць Новы год i Стары Новы год.
Абрады i павер’i, якiя звязаны з Новым годам, тычацца ў роўнай ступенi як 1, так i 14 студзеня.
- У дзень Новага года кожны член сям’i iмкнуўся ўстаць першым i прынесцi вады. Каму гэта ўдасца, той увесь год будзе "мець рух", будзе рухавым, жывым, бадзёрым i г.д.
Для навагодняга ўмывання ў ваду клалi медныя цi залатыя манеты — каб цэлы год быць чырвоным i моцным, як медзь i золата; сярэбраныя манеты — каб мець белы (чысты) твар.
- Каляды доўжацца два тыднi i прапануюць адпаведныя ўмовы ў паводзiнах. Існаваў цэлы пералiк "калядных забаронаў", якiя цалкам забаранялi фiзiчную працу. Асаблiва забарона на працу тычыцца вечароў — "усе вечары — святыя".
А вось у некаторых рэгiёнах лiчылi неабходным распачынаць "для прыкладу" якую-небудзь справу, каб потым мець у ёй поспех на працягу цэлага года.
- "Некаторыя на Новы год не ходзяць у карчму, каб не быць п’янiцай".
- Гэты дзень носiць назву Васiльева вечара, у гонар Святога Васiля Вялiкага, якi ў вяскоўцаў лiчыўся ахоўнiкам свiней. У шчадроўках часцей за ўсё iдзе гаворка аб найбольш распаўсюджаным сярод славян сiмвале дабрабыту i пладавiтасцi — казе.
Аднак адной з найбольш шануемых сярод беларусаў хатнiх жывёл (у кантэксце калядных святкаванняў) быў парсюк.
- У Васiльеў дзень пяклося печыва ў выглядзе кароў, парсюкоў, авечак i хатняй птушкi.
- Па ўяўленнях беларусаў, свiння лiчылася жывёлай, якая здольна ўздзейнiчаць на здароўе i дабрабыт людзей. Вiдавочна таму, вараная свiная галава займала галоўнае месца на святочным стале.
Кожны з прысутных павiнен быў паспрабаваць хоць невялiкi яе кавалачак — гэты рытуал успрымаўся як ахвяраванне нашым далёкiм i не зусiм далёкiм памёршым продкам.
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.