ДЗЕДАВІЦА

ВАСIЛЁК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАСIЛЁК

    Васiлёк, або валошка, – прыгожая кветка сiняга колеру, якая расце на нашых жытнёвых i пшанiчных палях. У адным з паданняў распавядаецца, што ў старажытныя часы русалка ператварыла прыгожага сялянскага юнака ў гэтую кветку: «Жыў у адным мястэчку малады юнак. Быў ён земляробам, i звалi яго Васiлёк.

    Яго валасы былi колеру саспелай пшанiцы, а вочы – колеру неба. Прыгожы, высокi, з дужымi рукамi, з чыстай душой i светлымi думкамi. Пасля выканання сваёй працы Васiлёк часта хадзiў да ракi, дзе яго i заўважыла русалка, жыхарка чорнага вiру. Употай назiрала яна за яго мужчынскай прыгажосцю.

    Прайшоў час, i русалка з'явiлася яму ў сваёй незямной прыгажосцi. Яны пакахалi адно аднаго, i стала русалка клiкаць Васiлька ў сваё халоднае жытло, але ён адмаўляўся. Васiлёк запрасiў яе да сябе, да сваiх бацькоў, але цяпер адмовiлася яна.

    Русалка зразумела, што яны не будуць разам, i што ёй трэба развiтацца з каханым Васiльком. Але не здолела i ператварыла яго ў лугавую кветку колеру яго вачэй. Доўгi час шукалi людзi Васiлька, прыйшлi на яго пшанiчнае поле i ўбачылi там кветку – васiлёк. З таго часу радуе яна тых, хто iдзе праз палi.

    Але больш за ўсё любяць гэту кветку русалкi, што жывуць не так далёка – у чорным вiры». У народзе чамусьцi васiлёк параўноўвалi з малым дзiцем i называлi «немаўля»-травой. Бабка-павiтуха абавязкова клала высушаныя сiнiя кветкi ў ваду пры купаннi нованароджаных дзяцей.

    Нашы прабабулi раiлi матулям пiць настой з валошкi, бо ён павялiчвае колькасць малака. lАкрамя гэтага народныя знахары заўважылi, што настой з васiлька дапамагае пры захворваннях лёгкiх, ад насмарку i галаўнога болю.

    А яшчэ тыя ж знахары вучылi: у той час, калi вы збiраеце васiлькi, трэба называць iмя хворага чалавека. У такiм выпадку ён хутчэй атрымае палёгку.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/aa700e194f5de4a3.html

    ВАСІЛЁК.

    Centaurea cyanus L. (лацінская назва). Волошка (украінская назва). Василек синий (расейская назва). Chaber Modrak, Bławatek, Chaber Bławatek (ďîëьскія назвы). Вядомая палявая расьліна, якая цьвіце ў чэрвені, ліпні. Расьліна можа быць аднагадовай і двухгадовай, вышынёю 30-60 см.

    На Беларушчыне расьце паўсюдна. Атрута. Выкарыстоўваюць кветкі расьліны так: 1 гарбатную лыжку на 1 шклянку кіпні, настойваюць 30 хвілінаў. Потым п'юць па 1/3 ці 1/2 шклянкі, 2-3 разы на дзень. Ужываюць пры запаленьні нырак, сьцісках мачавіка. Таксама Васілёк ужываюць у сумесях зь іншымі зёлкамі.

    Магічнае значэньне расьліны: астралягічнае прыналежаньне да Льва, Юпітэра. Зьбіраць з магічнымі словамі замовы на расьліну, калі Сонца ў Быку, Месяц у Блізьнятах, або прыканцы жніўня.

    Назва Васілька паходзіць ад грэцкага слова "kentaureion", якое ў перакладзе азначае кентаўра Хірона. Васілёк абараняе ад нячысьцікаў. Курэньне Васілька можа выклікаць страх у асобы.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz