ДЗЕДАВІЦА

КАРАГОД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАРАГОД

    Адзін з найдаўнейшых жанраў фальклорна-гульнёвай, абрадавай сфер традыцыйнай культуры. Яму ўласцівы сінкрэтычны характар – спалучэнне харэаграфіі, спеваў, паэтычных тэкстаў, драматычна-гульнвага дзеяння. К. – дастаткова самастойная частка абрадаў, у асноўным веснавых і летніх, на яго падставе існуюць карагодныя гульні, танцы.

    Першапачаткова ў карагодным дзеянні дамінавалі спевы з часам развіўся драматычны, сюжэтны, дыялагічны пачатак, які садзейнічаў жанраваму адасабленню К. У Беларусі вядомыя тры віды: кругавы, двухлінейны і адналінейны. Адналінейны К. звычайна складаўся з дзяўчат ці дзяўчат з і следам хлопцаў (“Тураўскі К.”), што ішлі адзін за адным, трымаючыся за рукі.

    Двухлінейны К., калі ўдзельнікі рухаліся дзвюма шарэнгамі, насустрач адна адной, быў пабудаваны набінарным супрацьпастаўленні двух пачаткаў – у асноўным мужчынскага і жаночага, што знаходзіць адлюстраванне ў дыялагічным канфлікце спеваў. Найбольш распаўсюджаная і жанрава плённая форма К. – кругавы.

    Яго графічная семантыка звязаная з архетыпам кола і праз яе з Сонцам, прычым К, адпавядаюць індаеўрапейскія выявы сонца ў руху часоў бронзавага веку, якія маюцца і на посудзе з беларускіх земляў. К. выступае сімвалам дынамічнага Космасу, асабліва калі ў цэнтры яго стаіць гульнёвы выканаўца.

    К. – уасабленне еднасці яго ўдзельнікаў, акрэсленай рытуальнай прасторы, месца, дзе разгортваецца магічнае дзеянне, яго абярэг, асабліва калі ў цэнтры – выява міфалагічнай постаці (напрыклад, Лялі). Канкрэтна-функцыянальная семантыка К. досыць разнастайная і залежыць ад абрадавай.

    Так, з рэліктавай прадукцыйнай магіяй звязаны К. “Лянок”, дзе імітуецца працэс вырошчвання і апрацоўкі гэтай расліны. Да магіі плоднасці маюць дачыненне карагоды на св. Юр’я (“Гдзе карагод ходзіць, // Там жыта родзіць”), вакол постаці Ярылы, Лялі (тут спалучаюцца два колы – вянкоў каля ног Лялі і К.).

    Купальскі К. мае эратычную накіраванасць, пра што сведчаць спевы ўдзельнікаў. К. звязаны таксама з культам нябожчыкаў – яго вадзілі на могілках на Радаўніцу; вядомыя курганныя групы ў вяглядзе кола. К. – атрыбут нячысцікаў, яго водзяць русалкі, але танчаць яны “з падскокам”, як вядзьмаркі ў еўрапейскіх краінах.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2352

    КАРАГОД

    Найбольш цікавы момант абрадаў у гонар вясны - гэта карагоды, у якіх маладыя дзяўчыны зазывалі вясну. Карагоды, на думку некаторых фалькларыстаў, уяўляюць сабой бясконцы кругазварот жыцця і вечную маладосць. Ёсць таксама думкі, што форма карагода нагадвае форму свяцілы. (Гаворка усё ідзе пра сонца.) Выбірайце, што вам больш па душы, бярыце сяброў, выходзьце на чыстае поле, толькі не загразнiце ў вясновай брудзе, і вадзіце карагоды, пакуль усім не стане дрэнна.

    Крыніца: http://www.usebelarusy.by/be/content/vytoki/24445/24456/25416




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz