НЕРАЗЛУЧНІКІ.
На Віцебшчыне, калі дзяўчына, дасягнуўшы шлюбнага ўзросту ў мінулым годзе, не выходзіла замуж, наступнай вясной разам з такімі ж сяброўкамі яна ішла ў бліжэйшы гай.
Там дзяўчаты раскладвалі спечаны разам вялізны каравай. У каравай кожная ўтыкала сваю ляльку-Неразлучнікаў. Лялька складалася з дзвюх фігурак, мужчынскай і жаночай, замацаваных на дзвюх галінках, што зрасліся ў адну.
Калі потым у сямейным жыцці жанчыне было зусім цяжка і хацелася пакінуць мужа, лялька яе спыняла: разарваць галінкі проста, а зноў саставіць — немагчыма.
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30698
|