ПАВЕТРЫКІ
Ліхія духі, якія заўсёды трымаюцца вялікім гуртам у глухіх мясцінах над багнаю. Прылятаюць яны ці то з нябесных вышыняў, ці з далёкіх чужаземных краёў, ці з глыбіні балотаў.
Спецыяльна П. не шукаюць ахвяраў, а, падхопленыя ветрам падчас сваіх д’ябальскіх пацех, нясуцца, пакуль не закрануць выпадковага чалавека, на якога яны накідваюцца і пачынаюць яго губіць.
Але чалавек можа адчуваць сябе ў бяспецы нават знаходзячыся паблізу ад П., калі вецер мае супрацьлеглы напрамак. Адзін П. вельмі слабы, і таму дзейнічаюць яны толькі разам.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3793
ПАВЕТРЫКІ
Паветрыкі — гэта Духі, якія лятаюць над багнаю і забаўляюцца сваімі гульнямі. Часам вецер падхоплівае Паветрыкаў і нясе іх, пакуль яны выпадкова не сутыкаюцца з ахвярай.
Злосныя з-за перапыненай забавы, Паветрыкі накідваюцца на ахвяру і пачынаюць здзекавацца з яе. Нацешыўшыся, Паветрыкі зноў ; носяцца ў паветры, пакуль вецер не перанясе іх да новай ахвяры.
Паветрыкі заўсёды дзейнічаюць гуртам, таму што паасобку яны не могуць справіцца з чалавекам. Вельмі часта здараецца, што іншы чалавек, знаходзячыся паблізу ад Паветрыкаў у час іх расправы з ахвяраю, не толькі не церпіць ад іх, але нават застаецца па-за іх увагаю.
Тут усё залежыць ад напрамку ветру і затрымкі яго ў тым ці іншым месцы.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/99.htm
|