ДЗЕДАВІЦА

АДАПТАЦЫЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АДАПТАЦЫЯ

    (ад позналац. adaptatio прыстасаванне), у этнаграфii -прыстасаванне чалавека або этнiчнай групы да клiматычных, геаграфiчных, сацыяльна-эканамiчных, культурна-бытавых i iнш. умоў жыцця, што ўплывае на станаўленне пэўнага ладу жыцця, псiхалогii, культуры. Пачатковы этап аб'яднальных этнiчных працэсаў.

    Вызначаецца дзейснай, актыўнай прыродай чалавека, яго мэтамi, сацыяльнымi нормамi, спосабамi ix дасягнення i санкцыямi за парушэнне гэтых норм. Сродкамi А. выступаюць мова, калектыўныя традыцыi, абрады, звычаi, якiя залежаць ад узроўню развiцця культуры.

    3начэнне А. узрастае ў сувязi з паскарэннем тэмпаў сацыяльных змен, якiя закранаюць важныя бакi жыцця (мiграцыя, узроставыя змены, развiццё прамысловасцi, перамяшчэнне вялiкiх мас сельскага насельнiцтва ў горад, уздзеянне чалавека на агульнапланетарныя працэсы).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz