МЕША
Нячысты дух, які ўяўляўся калматай чорнай жывёлінай невялікага росту. Месцам яго жыхарства былі руіны якой – небудзь будыніны, адкуль ён толькі часам палохаў прахожых, не прыносячы нікому асаблівай шкоды.
Ён пазбаўлены Кадуком сваёй злой сілы і асуджаны на пакуты. Часам М. перабіраецца ў жылы дом, дзе пасяляецца ў падпечку і харчуецца чым давядзецца.
У дзень яго ніхто не бачыць, а ўначы ён выпаўзае з-пад печкі і, пасябраваўшы са свойскім сабакам, спіць на падлозе пасярод пакоя. З’яўленне М. у хаце лічылася няшчасцем. Яго імем нянькі палохалі дзяцей.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3493
|