БЕРАГІНІ
Берагіні - паветраныя панны, якія засцерагаюць людзей ад упіраў. Імкнуцца трымацца бліжэй да чалавечага жылля. Яны вясёлыя, гарэзлівыя, прывабныя стварэнні, якія спяваюць чароўныя песні выдатнымі галасамі. Раннім летам пры месяцы яны кружацца ў карагодах на берагах вадаёмаў.
Крыніца: http://ekouglich.ucoz.ru/load/istorija_i_kraevedenie/slavjanskie_dukhi_stikhij_1/2-1-0-7
ПАД АХОВАЙ БЕРАГІНІ
Мал. Барыса Альшанскага
*У народзе ў гэты дзень (15 ліпеня) ушаноўвалі Берагіню — ахоўніцу сялянства. Казалі, што ў гэты дзень яна абыходзіць падуладныя ёй тэрыторыі і дапамагае бедным. *Лічылася, што жанчыны, народжаныя ў гэты дзень, будуць спрытнымі і руплівымі гаспадынямі, вернымі жонкамі, як і багіня-ахоўніца Берагіня.
*У культуры ўсходніх славян здавён з ліку духаў-ахоўнікаў асаблівай павагай карысталіся жаночыя духі. Відавочна, што іх ушанаванне пачалося з часоў матрыярхату. У народнай традыцыі берагіні атаясамліваліся з добрымі, станоўчымі сіламі, якія ахоўваюць чалавека.
*Часцей за ўсё выява Берагіні прысутнічала ў разьбярстве ў выглядзе птушкі або рыбы. Часам яе параўноўвалі з русалкай. Сувязь Берагіні і вады, а значыць, і пладаноснасці была відавочнай. Само слова “берагіня” паходзіць ад слова “бераг” і дзеяслова “берагчы, ахоўваць”.
Каб навучыцца плаваць, удала налавіць рыбы і г.д., неабходна было абраць “правільны” бераг, які ў цяжкую хвіліну схавае ці дасць магчымасць выйсці з вады і крыху адпачыць.
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=23555