ВЫЕЗД ЯРЫЛЫ Ў ПОЛЕ
10 травеня у праваслаўных, 27красавіка у каталікоў праводзіўся абрад выезду ў поле Ярылы. У поле выпрауляўся на белым кані малады прыгожы хлопец у белай вопратцы, такім жа плашчы-накідцы, на галаве – вянок, у руцэ – пук жытнёвых каласоў, у другой – чалавечы чэрап. Дзяўчаты вадзілі вакол яго карагод і спявалі:
Валачыўся Ярыла
Па ўсяму свету.
Полю жыта радзіў,
Людзям дзеці пладзіў.
А дзе ж ён нагою,
Там жыта капою.
А дзе ж ён не зірне,
Там колас зацвіце.
(Драўлянскі, 1846)
Алесь Лозка