ПОСУД З ПІТВОМ НЕЛЬГА ТРЫМАЦЬ АДКРЫТЫМ
Посуд з пітвом нельга трымаць адкрытым - сіла ворага паселіцца. У пакінутым на ноч адкрытым посудзе з пітвом нячыстая сіла гарэзуе. - Падобныя павер'і сустракаюцца часта (часам з канкрэтызацыяй шкоды ад нячыстай сілы: "чорт у вядро плюне").
Лічылася, што адкрытыя, неабароненыя пасудзіны схільныя нападу ўсякага паскуддзя часцей, чым зачыненыя. Аўтару гэтых радкоў давялося перавесці з украінскай мовы - для кнігі "Казкі, легенды, міфы і паданні славян" - некалькі падобных выпадкаў, расказаных "відавочнікамі".
На самай жа справе сутнасць павер'я ў тым, што ваду (як і іншае пітво) трэба зачыняць, каб не траплялі ў яе мошкі, мухі, пыл і г.д.
|