ДАВЕДКІ
Перадвясельны абрад. Лакальныя назвы выведы, допыты, пярэпыты. Перад сватаннем, каб быць упэўненым у згодзе дзяўчыны і яе бацькоў прыняць сватоў, бацькі хлопца пасылалі да дзяўчыны з хлебам і соллю старую сваячку або каго-небудзь з іншых блізкіх пажылых людзей; часм адпраўляліся маці або сам хлопец.
Д. рабіліся патаемна, каб у выпадку адмовы дзяўчыны пра гэта ніхто не ведаў і не кпіў з хлопца. У Д. маглі ехаць і сваты, але без гарэлкі і падарункаў.
Д. характарызаваліся галоўным чынам бытавымі звычаямі, абрадавыя элементы ў іх прадстаўлены слаба і праяўляліся ў абмене хлебам, у асобных умоўных формулах алегарычнага характару.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12033
|