ДЗЕДАВІЦА

ЖОРНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖОРНЫ

    Прылада для памолу зерня, ручны млын. У беларускай міфалогіі часта камяні выступаюць у якасці чортавых Ж. (наваколле Бягомля, в. Жукаўка Вілейскага р-на ды інш.). Паданне ў Жукаўцы гаворыць, што пакуль чорт быў малады, то мала думаў пра гаспадарку, а пад старасць ніхто не захацеў яго карміць і давялося яму самому здабываць ежу. Ён зрабіў з каменю Ж. і паклаў на воз. У дарозе конь стаміўся і не мог цягнуць воз. Чорт пачаў біць каня, і той скінуў у канаву Ж. Паданне пра Рагвалодаў камень, які быў каля в. Дзятлава Аршанскага р-на, гаворыць, што камень калісьці быў на чатырох нагах і меў галаву. Млынар адсек яму галаву і зрабіў Ж. Але гэтыя Ж. самі перамалоліся ў пясок, змалолі ўсё багацце і ўсю сям’ю млынара. У вяліжскім паданні два браты асілкі перакідваюць Ж. цераз Дзвіну з берага на бераг, выпрабоўваючы сваю незвычайную сілу.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz