ДЗЕДАВІЦА

ПАМЕРЛЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 48
    Гасцей: 48
    Карыстальнікаў: 0

    ПАМЕРЛЫ: НЕ ПАКIДАЦЬ У ХАЦЕ АДНАГО

    Па старажытнай славянскай традыцыi памерламу дазвалялася «пераначаваць» у роднай хаце адну-дзве ночы. Але добра ведалi: побач з iм абавязкова павiнна гарэць свечка i знаходзяцца некалькi (або хоць бы адзiн) чалавек, якiя могуць чытаць малiтвы, весцi павольныя гутаркi.

    Нельга нават на некаторы час пакiдаць нябожчыка ў хаце аднаго. Ля галавы памерлага ставiлi глiняны гаршчок (шклянку) з жытам i грамнiчнай або звычайнай царкоўнай свечкай. Свечка павiнна гарэць у хаце датуль, пакуль там находзiцца памерлы.

    Сцеражыцеся, каб у хаце у такi час гарэлi адразу тры свечкi. Пасля пахавання лепш закапаць збожжа (не варта аддаваць яго хатняй птушцы або жывёлам), а рэшткi свечак занесцi ў храм i пакласцi ў спецыяльна прыгатаваныя паддоны на падлозе.

    Калi чалавек патануў, загiнуў пры невядомых акалiчнасцях i яго цела знайшлi праз некалькi дзён, то загiнулага старалiся прывезцi да роднага парога, усталяваць труну на некаторы час для развiтання з iм i пасля гэтага пахаваць.

    Для таго каб запаволiць працэс разлажэння цела, неабходна абмежаваць доступ свежага паветра ў хату (зачынiць усе фортачкi, вокны, выцяжкi), а пад труну паставiць вядро з насычаным растворам марганцоўкi.

    З гэтай жа мэтай выкарыстоўвалi маладыя галiнкi вярбы або дуба. Пакуль памерлы знаходзiцца ў хаце, нельга палiць печку, мыць, прасцi, рыхтаваць рытуальную ежу на памiнальны стол (як правiла, гэта рабiлi суседзi, родныя, сваякi).

    Гэтым самым вы можаце наклiкаць на сваю сям'ю невылечныя хваробы.

    Аўтар: Аксана Катовiч, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d435f36f44890ec5.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz