ІКАЎКА
Па уяўленнях славянаў напускная хвароба. Сілаю чарадзейнага слова нячысты дух замаўляе на чыё-небудзь імя; хутка ляціць ён на крылах ветра, і першы сустрэчны, хто носіць азначанае імя, робіцца яго ахвяраю.
Часам намаўляюць ікаўку на камяні ці казурках, і той, хто зачэпіцца за такі камень ці праглыне лятучую мошку, падвяргаецца катаванням злога дэмана. Адной з разнавіднасцяў ікаўкі з'яўляецца "немуха", якая пазбаўляе хворага дара гаворкі.
Каб вылечыць "немуху", хворага вядуць да шаптухі і ў яе прысутнасці часова знямелы пачынае казаць. Духа ікаўкі амаль немагчыма выгнаць з цела пакутуючага ёю.
Са смерцю хворага ікаўка не памірае, а ўсяляецца ў чарговую ахвяру з круга знаёмых і сваякоў хворага, не ў добры час ўспомніўшую чорта ў прысутнасці паміраючага. Калі ікаецца, кажуць, што душа бурбалкі пускае ці з Богам гутарыць.
Крыніца: http://pagan.ru/slowar/i/ikota1.php