ДЗЕДАВІЦА

АДЗЕННЕ ДЛЯ МАЛАДЫХ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АДЗЕННЕ ДЛЯ МАЛАДЫХ

    Адзенне для маладых: новае ці старое?.. Варта нагадаць, што абрадавае адзенне фактычна адносіцца да шырокага кола рытуальных прадметаў, без якіх не абыходзіцца ніводны з этапаў абраду. Адпаведна, навізна рытуальных прадметаў, іх так званая "некранутасць", "рытуальная чысціня" надавалі ім вызначаную ступень сакральнасці.

    * У гэтым жа рэчышчы варта разглядаць і мадэляванне жыцця маладых, апранутых у новае адзенне: для іх новы этап зямнога шляху павінен пачацца "з чыстага (новага) ліста". Больш за тое, навізна абрадавага адзення — гэта не толькі не прапісаная будучыня, але яшчэ і адрыў, ачышчэнне ад мінулага этапу свайго жыцця, пераход у поле мужчын і жанчын з усімі наступствамі, стэрэатыпам і нормамі супольных паводзін.

    * Неабходна адзначыць і такую важную акалічнасць, звязаную з рытуальным пераходам, як неабароненасць (у першую чаргу энергетычную) жаніха і нявесты. Адкрытасць і неабароненасць маладых патрабавала ад іх дакладных паводзін і, самае галоўнае, наяўнасці разнастайных абярэгаў.

    * Шлюбныя адзенні жаніха і нявесты надзяляліся асаблівым, сакральным статутам. Адна з самых важных умоў, якую прад'яўлялі да вясельнага адзення — яно павінна быць новым ці атрыманым у спадчыну ад самых блізкіх сваякоў.

    Нярэдка вясельныя строі ці іх асобныя элементы выкарыстоўваліся на вяселлях прадстаўнікамі розных пакаленняў. На Беларусі часцей за ўсё ўбор нявесты быў новым, але з некаторымі дэталямі (элементамі) ад вясельнага ўбору маці ці бабулі. Гэта маглі быць ніжняя спадніца, вэлюм.

    Аксана Катовіч, Янка Крук

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d2f8e5114ba94cd8.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz