ЛОЙМА, ЧАРЦІХА
Злы дух, які выступае ў жаночым абліччы. Мела страшны выгляд: раскудлачаныя косы, вялікія адвіслыя грудзі. Месцам жыхарства Л. называлі балота, лазняк, дзе яны страшылі баб, чапляліся да мужчын. Асабліва народнае ўяўленне звязвала постаць Л. з выкраданнем ёю малых прыгожых дзяцей, паколькі яе ўласныя чарцяняты былі брыдкія.
Л. падхоплівала па дарозе, на мяжы ці нават у хаце дзіця, якое маці, адыходзячы, забыла перахрысціць, і пакідала на яго месцы сваё. Падмененае дзіця раілі пакласці на захадзе Сонца на парозе і біць асінавымі дубцамі (асіна – чортава дрэва, і, выкарыстоўваючы яго, як бы выбівалі “клін клінам”, пакуль чарціха не прыйдзе па сваё чарцяня.
Аддаючы назад чалавечае дзіця, яна дакарала жанчыну: “Я тваё так паленгавала, а ты маё б’еш”. На Беласточчыне Л. называлі блізкіх да русалак незвычайнай красы і прывабнасці лясных дзеў, якія з’яўляліся маладым, ладным і дужым мужчынам, што выпальвалі ў лясных нетрах вугаль.
Варта такому стомленаму пры вырубе дрэваў і ладкаванні іх у капец прылегчы на мяккім імху, як падыходзіла Л., спавмвала вэлюмам сваіх шаўкавістых косаў, абсыпала гарачымі пацалункамі, песціла пругкімі, бы лясныя яблычкі, грдзьмі і, распаліўшы мужчыну да кахання, выслізгвала з абдымкаў і знікала ў гушчары.
На Гарадзеншчыне Л. набывала зааморфны выгляд: яе малявалі ў абліччы вялізнай, як курыца, хунтаў на пяць, зялёнай жабы. (Ператварэнні ведзьмаў у жабу асабліва характэрныя для купальскіх павер’яў). Жывучы ў рэчцы і назіраючы за тым, як бабы перылі кіянкамі палотны, жаба – Л. выходзіла на кладку і таксама біла па ёй лапамі. Людзі асцерагаліся быцт укушанымі такой жабаю і таму баяліся біць яе.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3213
ЛОЙМА
Лоймы — лясныя Духі ў жаночым абліччы. Яны пужаюць жанчын, хоць часам і да мужчын прывязваюцца. Праўда, з'яўляюцца яны толькі мужчынам, што ў лясных нетрах вугаль выпальваюць, асабліва маладым, ладным і дужым.
Даволі такому стомленаму пры вырубе дрэва і ладкаванні яго ў капец для выпальвання прылегчы дзе-небудзь на мяккім моху, як зараз жа з лясной гушчэчы прыходзіла гэтая незвычайнай красы і павабы дзяўчына.
Ахінала юнака вэлюмам сваіх шаўкавістых косаў, абсыпала гарачымі пацалункамі, песціла пругкімі, бы лясныя яблычкі, грудзьмі і, распаліўшы мужчыну да кахання, выслізгвала з абдымкаў і знікала ў чашчобе.
Лоймы могуць выкрадаць у жанчын дзяцей, падкідаць на іх месца сваіх няўклюдаў. Калі ў сям'і адбылася такая падмена, то трэба ўзяць дубцоў, палажыць дзіця Лоймы на захад сонца на парозе і біць, пакуль Лойма не прыйдзе па яго і не верне чалавечага. Кажуць, што Лойма, вяртаючы чалавечае дзіця, крыўдуе: «Я тваё так пелянала, а ты мае б'еш».
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/92.htm
ЛОЙМА
Лоймы — лясныя Духі ў жаночым абліччы. Яны пужаюць жанчын, хоць часам і да мужчын прывязваюцца. Праўда, з’яўляюцца яны толькі мужчынам, што ў лясных нетрах вугаль выпальваюць, асабліва маладым, ладным і дужым. Даволі такому стомленаму пры вырубе дрэва і ладкаванні яго ў капец для выпальвання прылегчы дзе-небудзь на мяккім моху, як зараз жа з лясной гушчэчы прыходзіла гэтая незвычайнай красы і павабы дзяўчына. Ахінала юнака вэлюмам сваіх шаўкавістых косаў, абсыпала гарачымі пацалункамі, песціла пругкімі, бы лясныя яблычкі, грудзьмі і, распаліўшы мужчыну да кахання, выслізгвала з абдымкаў і знікала ў чашчобе. Лоймы могуць выкрадаць у жанчын дзяцей, падкідаць на іх месца сваіх няўклюдаў. Калі ў сям’і адбылася такая падмена, то трэба ўзяць дубцоў, палажыць дзіця Лоймы на захад сонца на парозе і біць, пакуль Лойма не прыйдзе па яго і не верне чалавечага. Кажуць, што Лойма, вяртаючы чалавечае дзіця, крыўдуе: «Я тваё так пелянала, а ты мае б’еш».
Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2014/05/11/loyma-mifalogiya/
|