АЎКШТАЙТЫ
Лакальная назва насельнiцтва ўсх. i цэнтр. часткi Лiтоўскай ССР. Этымалогiя назвы звязана з тапанiмам Аўкштайтыя (ад лiтоуск. aiikstas, aiikstis высокi, вышыня). У пiсьмовых крынiцах тэрмін “A.” упершыню сустракаецца ў Дуабургскай хронiцы пры апiсаннi падзей 1294-1300.
3аймалiся ворыўным земляробствам, жывёлагадоўляй. У эпоху сярэднявечча А. склалi ядро старажытналiтоўскай народнасцi i ў далейшым з жэмайтамi (жмуддзю) i iнш. балцкiмi групамi Лiтвы кансалiдавалiся ў адзiны лiтоўскi этнас.
Пад назвай А. звычайна разумелi ўласна лiтоўцаў, часам - лiтвінаў, якiя жылi на землях Усх. Лiтвы. Распаўсюджанне назвы А. у 19-20 ст. звязана з этнанiмiчнай дыферэнцыяцыяй памiж уласна лiтоўцамi (lietuviesi) i бел. лiтвiнамi (асiмiляваныя беларусамi цi палякамi балцкiя групы насельнiцтва). У складае А. выдзяляюць лакальную групу дзукаў, якая характарызуецца асаблiвасцямi мовы (дзеканнем) i этнагенетычнага паходжання. Цесныя мiжэтнiчныя кантакты памiж А. i беларусамi абумовiлi блiзкасць i падабенства ix матэрыяльнай i духоўнай культуры.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1
|