НЕУМОЙКА
НЕУМОЙКА - у зімовы час светлае бажаство Белун губляе свой бляск, старэе, прыбіраецца ў брудныя жабрацкія адзенні і з'яўляецца неахайным Неумойкаю - старым белавалосым і смаркатым дзедам.
Сем зімовых месяцаў ён не чэшацца, не стрыжэцца, не мыецца і не смаркаецца, г.зн. пакрываецца аблокамі і туманамі.
Соплі - метафара згушчаных туманоў, і трэба выцерці іх, каб залатыя прамяні сонца маглі праззяць з-за хмарных пакроваў (ператварэнне мурзілы Неумойкі у яснага Белуна). (Славянская міталегія)
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=1
|