ДЗЕДАВІЦА

ДАДОЛА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 28
    Гасцей: 28
    Карыстальнікаў: 0

    ДАДОЛА

    ДАДОЛА - уяўляе сабою багіню Вясны ці, што тое ж, багіню-грамаўніцу. Яна ідзе над палямі і нівамі са світаю поўнагрудых німф, за якімі імкліва гоняцца ў шуме вясновай навальніцы Пярун і яго спадарожнікі, наганяюць іх паражальнымі маланкамі і ўступаюць з імі ў любоўны звяз.

    Славяне вадзілі Дадолу - дзяўчыну, увянчаную травой і кветкамі, па вёсцы, у кожнай хаце яны станавіліся ў шэраг і спявалі абрадавыя песні, а перад імі скакала Дадола.

    Гаспадыня хаты ці хто іншы з сямейства, узяўшы поўны вады кацёл ці вядро, просячы дажджу, абліваў дадолу вадой, якая працягвала спяваць і круціцца.

    Скокі Дадолы – тое ж, што скокі навальнічных духаў і німф; абліванне яе вадою паказвае на тыя дажджавыя крыніцы, у якіх купаецца багіня вясны, а вёдры, з якіх яе абліваюць, - на тыя нябесныя пасудзіны, адкуль праліваецца на зямлю прасвядны дождж. (Славянская міталегія)

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz