ДЗЕДАВІЦА

ЛАСТАЎКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАСТАЎКА

    Чыстая, святая птушка, надзеленая жаночай сімволікай. У песнях прыпадабняецца да Божай Маці:

    “ Ой на Дунаічку та на беражочку 

    Там ластавачка та купалася. 

    То не ластавачка, то Божа Маці …”

    У легендзе аб укрыжаванні Хрыста Л. старалася палегчыць яго пакуты, вымала калючыя таркі з вянца і падносіла ваду. Таму звітае гняздо Л. ва ўяўленнях беларусаў забяспечвае шчасце ў доме, і вялікі грэх яго разбураць.

    У беларусаў пашыраныя павер’і аб зімаванні Л. у вадзе (гл. аб гэтым у архаічным песенным сюжэце:

    “І да раілася пчолачка 

    Да ў вяршэчку сосанькі. 

    Да вылятала ластаўка 

    Сы – пад сіняга возера,   

    Сы – пад белага каменя. 

    Папытайце, дзеўкі, у ластаўкі…”).

    Перад намі сімвалічнае ўзнаўленне карціны свету з усімі яе асноўнымі складнікамі: сярод вады камень, на якім знаходзіцца Сусветнае дрэва з пчоламі на вяршыні.

    Але Л. адведзена месца на ніжнім полюсе светабудовы, што можа стасавацца з матывам вяртання казачнага героя з падземнага царства менавіта на птушцы.

    Усё гэта яшчэ раз сведчыць аб прынцыповай адсутнасці ў беларусаў ідэі пекла і аб уяўленнях пра размешчанасць выраю – раю па ўсе чатыры бакі свету. Вобраз Л. як райскай птушкі ўвасоблены і ў іншых вераваннях: яна прыносіць вясну і выклікае гаспадара ў зімовых песнях.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3063




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz